Сёньня ў «Менск-Арэне» замест дэбютнага матчу Кантынэнтальнай хакейнай лігі сэзону 2011/2012 адбылася жалобная імпрэза памяці загінулых хакеістаў яраслаўскага «Лякаматыву». Удзел у ёй узяў і Аляксандар Лукашэнка.
На борце самалёта «Як-42», якім каманда ляцела ў Менск на сустрэчу зь мясцовым «Дынама», апроч расейцаў ды замежных легіянэраў «Лякаматыву», былі і тры беларусы — нараджэнцы Менску Руслан Салей і Мікалай Крываносаў, а таксама новапалачанін Сяргей Астапчук. Асабліва заўзятары чакалі прыезду Салея, які стаў легендарнай асобай яшчэ пры жыцьці: 36-гадовы вэтэран быў першым беларусам, які мае ў сваім актыве амаль тысячу матчаў у Нацыянальнай хакейнай лізе.
Расейцы працягваюць выпрабоўваць лёс, спрабуючы перамяшчацца на тым, што ў іншых краінах даўно здадзена ў мэталалом. Нават у кансэрватыўнай Беларусі абвешчаны пераход з авіятэхнікі савецкіх часоў на лепшыя замежныя ўзоры. Як паведамілі ў дзяржаўнай кампаніі «Белавія», у нацыянальным авіяпарку яшчэ ёсьць чатыры мадэрнізаваныя «Ту-154М» расейскай вытворчасьці, але ад паслугаў «Як-40» і «Як-42» тут ужо адмовіліся даўно.
У Расеі ж вывад на лінію 30—40-гадовых «якаў» — справа звыклая. Учора катастрофа аднаго з такіх экспанатаў каштавала жыцьця дзясяткам маладых людзей, якія ніяк не маглі паскардзіцца на пакрыўджанасьць лёсам. Сярод загінулых — гульцы зборных Чэхіі, Славаччыны, Швэцыі, Латвіі, Расеі, Беларусі. Зорныя ў спорце, матэрыяльна забясьпечаныя, моцныя і здаровыя. Многія, як чэх Марэк, славак Дэмэтра, латыш Красьціньш, швэд Ліў, беларус Салей ды іншыя мелі за плячыма пасьпяховыя сэзоны ў НХЛ, асобныя зь іх завялі за акіянам і сем’і.
З Русланам Салеем сябраваў спартовы журналіст Сяргей Аляхновіч. Згадвае, як той заўсёды цёпла расказваў пра сваю амэрыканскую жонку і трох малых дзяцей — малодшай дачцэ, дарэчы, няма нават паўгода. Кім жа насамрэч лічыў сябе адзін з найбольш пасьпяховых беларускіх спартоўцаў?
«Ён неяк не падзяляў сваю новую радзіму, амэрыканскую, і Беларусь. Тут у яго мама, сястра, брат, сябры, там — жонка Бэт Энн і трое дзетак: старэйшая Алексіс, ёй 6 гадоў, 4-гадовы сын Алесандра і маленькая Эйва, якой 17 верасьня споўніцца ўсяго паўгодзіка. Ня ведаю, ці да месца такое параўнаньне, але ён быў касмапаліт у добрым сэнсе гэтага слова. Канечне, каб сам Руслан, каб Бэт, каб яго маці, брат Вадзім і сястра Анжэла маглі б уявіць, што такое можа здарыцца, ён бы ў Расею не паехаў. Але ж ён ведаў, што кар’ера спартоўца ў яго сканчаецца. Мабыць, яшчэ хацеў трохі пагуляць на высокім узроўні, паспрабаваць нешта новае — Кантынэнтальную хакейную лігу, дзе да яго таксама гулялі сапраўдныя зоркі ўжо не беларускага, а ўсясьветнага хакею: такія, як Ярамір Ягр, Аляксей Яшын. Аляксей Кавалёў у гэтым годзе таксама вярнуўся ў КХЛ. Ён хацеў гэта паспрабаваць. Гэта быў выбар Руслана, яго сям’і. І зараз, мяркую, цяжэй за ўсё, мабыць, яго жонцы, якая не запярэчыла таму, каб Руслан ехаў гуляць у Расею».
Пакуль нічога невядома пра тое, дзе пахаваюць загінулых беларусаў. Усе яны даўно жывуць на розныя часткі сьвету. У Менску ў Руслана Салея ёсьць брат і сястра, але жонка і дзеці — у Каліфорніі. У 21-гадовага Сяргея Астапчука ў Наваполацку жыве бабуля і мама ў Менску, аднак сам ён з бацькам, былым хакеістам Ігарам Астапчуком, яшчэ пяць гадоў таму перабраўся ў Расею. У яраслаўскім «Лякаматыве» пасьля менскага і маскоўскага «Дынама», а таксама мыцішчанскага «Атланта», працягваў кар’еру трэнэра па фізычнай падрыхтоўцы 31-гадовы Мікалай Крываносаў — дарэчы, сын вядомага ў мінулым хакеіста і трэнэра Івана Крываносава.
Цяпер шмат хто задаецца пытаньнем: ці варта было таму ж Салею ў свае «перадпэнсійныя» (па спартовых мерках) гады зьяжджаць са Злучаных Штатаў? Адрывацца ад сям’і, ад дому, рабіць ракіроўку з «Дэтройту» на «Лякаматыў», каб зарабіць крыху больш, чым абяцалі працадаўцы з НХЛ? Разам з Русланам Салеем дзясяткі матчаў за нацыянальную зборную Беларусі згуляў Уладзімер Копаць. На яго думку, калі спартовец адчувае сілу, то выступаць ён можа доўга і дзе заўгодна, аднак у выпадку з Расеяй усё часьцей трэба рабіць папраўкі на выдаткі гэтай непрадказальнай краіны:
«Мяркую, што калі ён так вырашыў, узважыў і захацеў мець такі этап у сваёй кар’еры, то, канечне, гэта яму было патрэбна. Ніхто ж ня ведаў, не дапускаў нават, што такое можа адбыцца. Але чамусьці ў Расеі схамянаюцца толькі тады, калі здараюцца такія страшныя трагедыі. Караблі пачалі правяраць, калі затанула „Булгарыя“, зараз, пасьля ўчорашняй трагедыі, пачнуць правяраць самалёты. Натуральна, высновы нейкія будуць зробленыя, але ж людзей ужо не вярнуць. І для Расеі характэрна менавіта так: пакуль ня здарыцца трагедыя, высновы ня робяцца ніякія. Усё на авось: пройдзе — дык пройдзе. І тут жа справа ня толькі ў беларускіх хакеістах, у мяне ў Яраслаўлі былі і расейскія сябры, таму зараз надзвычай цяжка…».
Аддалі сёньня даніну памяці загінулым і яшчэ ў адным месцы Беларусі. У наваполацкім хакейным клюбе «Хімік-СКА» хакейныя заўзятары наладзілі жалобу па маладым Сяргею Астапчуку. Менавіта ў гэтай камандзе ён пачаў сваю хакейную кар’еру, але ў сярэдзіне 2000-х бацька перавёз яго ў больш пэрспэктыўны расейскі чэмпіянат. Тым ня меней гулец небеспадстаўна спадзяваўся, што будзе выступаць за беларускую нацыянальную зборную.
А ў Менску на вечары памяці загінулых у авіякатастрофе прысутнічаў і выступіў Аляксандар Лукашэнка. У прыватнасьці, ён адзначыў, што “Салей некалькі сэзонаў запар праходзіў падрыхтоўку ў камандзе прэзыдэнта”. “Так здарылася, што сёлета ён не прыехаў на гэтую падрыхтоўку. Відаць, лёс або ня лёс”, – сказаў Лукашэнка.
У 2004 годзе яшчэ адзін энхаэлавец Мікалай Хабібулін упершыню прывёз на паказ у Беларусь выйграны ягонай камандай Кубак Стэнлі. Пасьля гэтага прэзыдэнцкая дружына, узмоцненая згаданым Хабібуліным, Салеем і Кальцовым, згуляла зь менскім «Юнацтвам», не пакінуўшы ад таго каменя на камяні.

Але чамусьці ў Расеі схамянаюцца толькі тады, калі здараюцца такія страшныя трагедыі.