9 верасьня былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева выклікаюць у суд Ленінскага раёну Менску. "У судовай позьве сказана, што я павінен зьявіцца ў суд для "ўсталяваньня дадатковых абмежаваньняў", — кажа палітык.
"Парушэньні так ці інакш былі. Я выяжджаў у Вільню на сустрэчу прадстаўнікоў дэмакратычных супольнасьцяў. І мне за гэта было вынесена папярэджаньне, за тое, што я парушыў умовы. На што я тады сказаў, што наагул не лічу сабе вінаватым. Я не лічу суд і ўсё, што на ім было, законным. І таму лічу сябе свабодным чалавекам", — заявіў Някляеў у інтэрвію "Свабодзе".
"Яны і так мяне абмежавалі ўва ўсім, у чым маглі, але гэтага, аказваецца, мала. Ня ведаю, чым і як яны зьбіраюцца абмежаваць мяне дадаткова, але калі гаворка ідзе пра вяртаньне пад хатні арышт, то хай адразу з самага справядлівага суду вязуць у самую гуманную турму. На тое, каб у маім доме днём і ноччу гаспадарылі людзі са зброяй, каб пад вартай знаходзіўся не толькі я, але і мая жонка, я ніколі больш не пагаджуся", — цытуе Някляева прэсавая служба кампаніі "Гавары праўду".
"Я не прызнаў і не прызнаю сваю віну, я ня зьдзейсьніў ніякага злачынства, мяне асудзілі незаконна — і гэта дае мне маральнае права адчуваць сябе свабодным чалавекам. У рэшце рэшт, я магу скарыстацца гэтым маральным правам для таго, каб не выконваць "усталяваных абмежаваньняў". Ніякіх, а ня толькі дадатковых", — заявіў Някляеў.
20 траўня Фрунзенскі суд Менску асудзіў былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева на 2 гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай пакараньня на 2 гады.