"Воплі Відоплясова" засьпявалі па-беларуску

Вядучы ўкраінскі рок-гурт прэзентуе "Країну мрій", адну з галоўных песень у сваёй 25-гадовай гісторыі на беларускай мове. Удзел у праекце “Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2” Алег Скрыпка камэнтуе так: "Я асабіста і ўвесь наш калектыў шчыра любім Беларусь і вельмі цэнім тое, што беларусы застаюцца такімі тонкімі і душэўнымі, не зважаючы на часовыя цяжкасьці".

Пару год таму вядомы шоўмэн Алег Скрыпка пачаў актыўна імпартаваць беларускія гурты на этна-фэстываль "Країна мрій" ва Ўкраіну. Далей – болей: ня так даўно музыка прызнаўся, што ён на чвэрць – беларус, выступіў у Беларусі з эксклюзіўным ды-джэй сэтам, а цяпер і сам засьпяваў па-беларуску. У выніку "Країна мрій" стала “Краінай мрой». На беларускую мову яе пераасэнсаваў Андрэй Хадановіч. Алег Скрыпка назваў пераклад бездакорным і з вялікім задавальненьнем засьпяваў па-беларуску.

Алег палічыў, што гэтая песьня найбольш пасуе для гэтага праекту і для Беларусі наогул. «І я асабіста, і ўвесь наш калектыў шчыра любім Беларусь і вельмі цэнім тое, што беларусы застаюцца такімі тонкімі і душэўнымі, не зважаючы на часовыя цяжкасьці. Падобная публіка ёсьць хіба што яшчэ ў Японіі – яна слухае і размаўляе сэрцам. Гэты стан і быў апісаны ў абраным творы».


Алег Скрыпка анансуе песьню "Краіна мрой":

http://www.youtube.com/embed/TkY77PaljcQ



Прэм’ера песьні “Краіна мрой” – сёньня на сайтах "Будзьма беларусамі!" і "Тузін Гітоў".


Воплі Відаплясава – Краіна мрой
(муз. і сл.Алег Скрыпка, бел.тэкст – Андрэй Хадановіч)

"Воплі Відаплясава" засьпявалі па-беларуску

Your browser doesn’t support HTML5

"Воплі Відаплясава" засьпявалі па-беларуску



Чуў я – ці мне сніцца парой,
Што існуе краіна мрой,
У той краіне расьце дзівосны гай.
Гай той кожны можа знайсьці –
Таямніцу чароўнасьці,
Дасягнуўшы глыбіняў, разгадай!

Хай нясе мяне рака
Ў зачарованым чаўне,
Ў неба нясе,
Быццам ува сне.

Там шмат патаемных хадоў,
Што сягаюць былых гадоў,
Там жывёлы нябеснай дабрыні.
Не шукай ты на мапах яе,
Яна там, дзе шляхі твае
Да бясконцай імкнуць далечыні.

Нас нясе, нясе рака
Ў зачарованым чаўне,
Ў неба нясе,
Быццам ува сне.