Эўразьвяз выступае за поўную рэабілітацыю асуджаных па справе 19 сьнежня, што дазволіць ім удзельнічаць у палітычным жыцьці Беларусі.
З такой заявай у інтэрвію Інтэрфаксу выступіў амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешак Шарэпка. Паводле ягоных слоў, Эўрапейскі Зьвяз пазытыўна разглядае вызваленьне некаторых асуджаных па справе 19 сьнежня, але чакае поўнай рэабілітацыі ўсіх зьняволеных:
"Мы разглядаем вызваленьне як крок у добры бок. Але чакаем вызваленьня ўсіх і іх палітычнай рэабілітацыі",— падкрэсьліў дыплямат.
Амбасадар растлумачыў, што менавіта палітычная рэабілітацыя дазволіць вызваленым прыняць актыўны ўдзел у палітычным жыцьці краіны:
"Ёсьць розныя забароны для асоб, якія маюць судзімасьць, удзельнічаць у выбарах, напрыклад",— дадаў ён.
Аляксандар Лукашэнка сваім указам памілаваў 13 асуджаных удзельнікаў Плошчы 19 сьнежня 2010 году. У турмах застаецца яшчэ каля 20 палітвязьняў, у тым ліку тры экс-кандыдаты на пасаду прэзыдэнта.