Дэпутат Эўрапарлямэнту Манфрэд Вэбэр заявіў, што бярэ шэфства над палітвязьнем Зьміцерам Новікам.
Як фігурант па справе 19 сьнежня 30-ці гадовы Зьміцер асуджаны на 3,5 гады пазбаўленьня волі і адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі.
Манфрэд Вэбэр заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітвязьня. Вэбэр заявіў: свабода выказваньняў і імкненьне да ўдзелу ў дэмакратычным працэсе, ёсьць “ключавым правам чалавека для ўсіх і заўсёды”.
Ініцыятарам кампаніі "Шэфства над палітвязьнямі" зьяўляецца нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights".
Мэта шэфства, якое таксама яшчэ называюць спонсарствам і апякунствам — забясьпечыць кожнаму палітвязьню ў Беларусі і яго сям’і маральную ды матэрыяльную падтрымку з боку эўрапейскіх палітыкаў.
Апекуны ўзялі на сябе абавязак сачыць за праблемамі таго ці іншага палітвязьня, дапамагаць, у тым ліку і матэрыяльна, ягонай сям'і, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзьняволеных у Беларусі, каб дамагчыся іх вызваленьня.
Раней вядомыя эўрапейскія палітыкі аб’явілі пра падтрымку палітвязьням:

- Фёдару Мірзаянаву
- Эдуарду Лобаву
- Алесю Кіркевічу
- Паўлу Вінаградаву
- Мікіту Ліхавіду
- Паўлу Севярынцу
- Зьмітру Дашкевічу
- Аляксандру Атрошчанкаву
- Міколу Статкевічу
- Андрэю Саньнікаву
- Ільлю Васілевічу