Дэлегацыю Беларусі на юбілейным саміце СНД, які пройдзе 3 верасьня ў Душанбэ, ачоліць не Аляксандар Лукашэнка, а прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч. Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы Лукашэнкі Павал Лёгкі:
«У кіраўніка ўраду ёсьць усе неабходныя паўнамоцтвы, каб беларуская дэлегацыя змагла паўнавартасна і эфэктыўна працаваць на саміце».
Адказваючы на пытаньне аб прычынах няўдзелу ў саміце СНД Аляксандра Лукашэнкі, Павал Лёгкі адзначыў, што «кіраўнік дзяржавы асабіста кантралюе выкананьне тых рашэньняў, якія ім жа і былі агучаныя 30 жніўня на нарадзе па пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі».
«На сёньняшні дзень прэзыдэнт лічыць галоўнай задачай дакладна і няўхільна гэтыя рашэньні выконваць», — заявіў Павал Лёгкі.