Маскоўскі суд Берасьця адмяніў ранейшую пастанову, згодна зь якой каардынатар БХД па Берасьцейскай вобласьці Зьміцер Шурхай быў пакараны 7 суткамі арышту.
Зьміцер Шурхай быў затрыманы і зьвінавачаны ў брыдкаслоўі 28 чэрвеня, напярэдадні маўклівай акцыі. Аднак 21 ліпеня абласны суд адмяніў ранейшае рашэньне Маскоўскага суду і накіраваў справу на перагляд.
Сёньня, перагледзеўшы яе, судзьдзя Лабачэўская ня ўбачыла дастатковых доказаў віны Зьмітра і адмяніла ранейшы вырак палітыку.
Зьміцер Шурхай: "Я, вядома, не спадзяваўся на такі вынік. Але суд выявіў шматлікія супярэчнасьці ў пратаколах. Напрыклад, несупадзеньне часу — паводле пратаколаў мяне затрымалі ў 12.40, а аштрафавалі ў 12.05. Сьведкі шмат супярэчылі адзін аднаму ў сваіх паказаньнях. Справа проста развалілася на вачах".