Чэскія праваабаронцы паручыліся за Бяляцкага

Вядомыя чэскія грамадзкія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за Алеся Бяляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Агулам было перададзена 54 паручальніцтвы за Алеся Бяляцкага ад чэскіх актывістаў і праваабаронцаў.

Сярод падпісантаў:

дэпутат парлямэнту Чэхіі Даніэл Кортэ, вядомы лінгвіст і перакладчык сярэднявечнай літаратуры,

вядомы журналіст Лібар Дворжак, які займаецца асьвятленьнем парушэньняў правоў чалавека на тэрыторыі былога СССР,

вядомая дысыдэнтка Петрушка Шустрава, падпісантка Хартыі’77, якая ў 1969-71 гадах адбыла зьняволеньне за актыўнасьці ў апазыцыйным руху, а ў 1990-1992 гг. была намесьнікам міністра унутраных спраў і займалася падрыхтроўкай закона аб люстрацыі. Сёньня – перакладчык, сябра аб’яднаньня “Грамадзянская Беларусь”,

выканаўчы дырэктар аб’яднаньня “Грамадзянская Беларусь” Катарына Шпацава,

адвакат Радэк Дворжачэк, у мінулым – актывіст Amnesty International,
сябра аб’яднаньня “Грамадзянская Беларусь” Марцін Відлак,

сябра няўрадавай арганізацыі Nesehnuti, актывіст за правы чалавека Мілан Штэфанец.