Сытуацыя на валютным рынку Беларусі будзе стабілізавана праз паўтара-два месяцы, заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб актуальных пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны.
Як перадае БЕЛТА, Лукашэнка таксама заявіў, што ў Беларусі ўклады насельніцтва замарожвацца ня будуць: "Для гэтага няма ніякай неабходнасьці. Мы на гэтую меру ня пойдзем, яна нам не патрэбная".
Некаторыя цытаты з выступу:
Вясной, яшчэ напачатку красавіка, Аляксандар Лукашэнка выказаў меркаваньне, што ажыятаж з валютай пройдзе пасьля падвышэньня мыта на аўтамабілі. У тым жа красавіку, празь некалькі дзён пасьля менскіх выбухаў, Лукашэнка назваў валютны і харчовы крызыс, а таксама тэракты ў мэтро зьвёнамі аднаго ланцуга. Ён прызнаўся, што яшчэ перад выбарамі прадбачыў, што «на нас будуць ціснуць, мэтанакіравана і мэтадычна, дэстабілізаваць абстаноўку».
У сярэдзіне траўня ён запэўніў беларусаў, што праз адзін-два месяцы тыя забудуцца на праблемы з валютай. Пад канец траўня раіў тым, хто хоча адпачыць у Эгіпце, купіць валюту на чорным рынку, а да яго не зьвяртацца.
10 чэрвеня ён назваў даляры і эўра паперкамі, якія «нашы разумныя беларусы хапаюць з падачы сьвядомых». Праз тыдзень ізноў падкрэсьліў, што ў Беларусі няма крызысу, а ёсьць наступствы панікі і ажыятажу. Жорсткія захады дзеля ўрэгуляваньня валютнага крызісу ён паабяцаў зрабіць пасьля аналізу сытуацыі за паўгодзьдзе.
Пад канец чэрвеня заклікаў больш кантраляваць выдзяленьне валюты насельніцтву, а насельніцтва заклікаў пацярпець. Ён паабяцаў, што валюта ў абменьніках будзе, калі нехта яе туды панясе, але, паводле яго словаў, дзяржава ў гэту гульню ня будзе гуляць прынамсі да 1 ліпеня.
27 ліпеня, прымаючы з дакладам старшыню праўленьня "Беларусбанку" Надзею Ермакову, ён паабяцаў, што ў Беларусі ў найбліжэйшы час будзе прынятае канчатковае рашэньне аб выхадзе на адзіны абменны курс беларускага рубля.
Сёньня, 25 жніўня, Лукашэнка зноў паабяцаў, што сытуацыя на валютным рынку будзе стабілізаваная праз паўтара-два месяцы...

- "Аўторак-серада — усё будзе зьведзена ў адзін дакумэнт і вынесена на ўзровень прэзыдэнта, на наступным тыдні я абвяшчу людзям, як будзе дзейнічаць урад і Нацыянальны банк у гэтай сытуацыі".
- "Будуць вызначаны адказныя і кантралёры".
- "Катастрофы няма, сытуацыя пад кантролем, але патрабуе прыняцьця пэўных рашэньняў… Цяперашні стан эканомікі кажа пра тое, што ў нас ёсьць усе магчымасьці для вырашэньня пастаўленых задачаў".