Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's ацэньвае патрэбнасьці Беларусі ў экстраным зьнешнім фінансаваньні ў другім паўгодзьдзі 2011 года ў 3-6 мільярдаў даляраў.
Як адзначаецца ў камэнтары агенцтва з нагоды пэрспэктываў устойлівасьці банкаўскай сыстэмы Беларусі, такі ж аб'ём зьнешняга фінансаваньня неабходны краіне ў 2012 годзе для пакрыцьця дэфіцыту плацежнага балянс.
Пры гэтым, у выпадку адсутнасьці неабходнага зьнешняга фінансаваньня і захаваньня адміністрацыйнага рэжыму курсаўтварэньня, які існуе цяпер, агенцтва папярэджвае аб магчымасьці далейшага зьніжэньня краінавага рэйтынгу Беларусі з "B3" да "Саа".
Moody's ў сваім прагнозе абапіраецца на два найбольш верагодных сцэнары разьвіцьця падзеяў у Беларусі. Асноўны сцэнар прадугледжвае паступленьне да канца гэтага году 3-6 мільярдаў даляраў зьнешніх запазычаньняў (або сродкаў ад прыватызацыі) і лібэралізацыю рэжыму курсаўтварэньня, якая дазволіць удзельнікам рынку бесьперашкодна купляць замежную валюту.
Пры гэтым сцэнары экспэрты агенцтва чакаюць пагаршэньня паказчыкаў дзейнасьці беларускіх банкаў, але іх рэйтынгі захаваюцца на узроўні "В3", да якога яны былі паніжаны ў ліпені гэтага года, з "нэгатыўным" прагнозам.
У прыватнасьці, Moody's прагназуе, што праблемныя актывы беларускіх банкаў вырастуць з 3% у 2010 годзе да 15% да канца 2012 году. Экспэрты агенцтва таксама чакаюць зьніжэньня дастатковасьці ўласнага капіталу банкаў да 4%, што істотна ніжэй нарматыўнага ўзроўню (8%). Пры канцы 2012 года спатрэбіцца рэкапіталізацыя беларускіх банкаў на суму, эквівалентную 1 мільярду даляраў, што, на думку агенцтва, можа адбыцца за кошт бюджэту.
Пэсымістычны сцэнар прадугледжвае захаваньне дэфіцыту замежнай валюты з-за ўзмацненьня жорсткасьці валютнага рэгуляваньня, недастатковае ўзмацненьне жорсткасьці манэтарнай палітыкі з мэтай захаваньня ўнутранага попыту і немагчымасьць прыцягненьня крэдытаў МВФ па палітычных меркаваньнях, нараўне з затрымкай у прыватызацыі.
У гэтым выпадку экспэрты Moody's чакаюць замарожваньня валютных дэпазытаў у беларускіх банках або іх адміністрацыйны перавод у рублі. Паводле прагнозоа Moody's, паглыбленьне праблемаў у банкаўскім сэктары паскорыцца, аж да павелічэньня долі праблемных актываў да 20% пры канцы 2012 года, рэзкага зьніжэньня ліквіднасьці і прыбытковасьці банкаў. Вынікам стане зьніжэньне рэйтынгаў беларускіх банкаў да узроўню "Саа", што адлюстроўвае меркаваньне агенцтва пра магчымасьці дэфолту.