Горадня. Віктара Сазонава выпусьцілі

Віктар Сазонаў

Праваабаронцу Віктара Сазонава выпусьцілі зь міліцыі. У офісе і дома ў яго правялі ператрусы й забралі друкаваныя матэрыялы ды кампутарныя носьбіты інфармацыі.

Сканфіскаваныя матэрыялы прачытаюць экспэрты, паведамілі спадару Сазонаву. Яны вырашаць, ці складаць пратакол адносна незаконнага вырабу і распаўсюду друкаванай прадукцыі. Ніякай позвы яму пакуль не ўручалі.

Сазонаў быў затрыманы сёньня падчас акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім.