Пасьля скандалу зь перадачай дадзеных Беларусі неабходна паляпшаць каардынацыю паміж дзяржаўнымі ўстановамі, заявіла ў панядзелак прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
«Створаная ва ўрадзе рабочая група мае даць ацэнку і забясьпечыць, каб такія падзеі ў будучыні не паўтарыліся і каб каардынацыя паміж дзяржаўнымі ўстановамі адбывалася больш адказна і якасна», - заявіла Грыбаўскайце, выступаючы перад журналістамі.
Паводле Д.Грыбаўскайце, міністры замежных справаў і юстыцыі адчуваюць адказнасьць за тое, што Менску былі перададзеныя банкаўскія зьвесткі пра актывіста-праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
«Я асабіста гаварыла з абодвума міністрамі, і такую адказнасьць яны адчуваюць», - сказала прэзыдэнт.
Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс перакананы, што ня мусіць узьнікаць сумневаў у падтрымцы беларускім дэмакратычным сілам і апазыцыі.
«Мы (Кубілюс і Грыбаўскайце) абмеркавалі высновы, якія найбліжэйшым часам мае падрыхтаваць рабочая група, і якія перамены мы мусім правесьці ў дзейнасьці паасобных ведамстваў, каб ні ў кога не ўзьнікала сумневаў у падтрымцы беларускім дэмакратычным сілам і апазыцыі а таксама ў дзейнасьці нашай прававой сыстэмы.
Пасьля таго, як у сродках масавай інфармацыі зьявілася паведамленьне пра выдачу Менску інфармацыі пра фінансавыя апэрацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», сваю пасаду пакінула кіраўніца Дэпартамэнту міжнароднага права Міністэрства юстыцыі Літвы Аўшра Бярнацене.
Рахункі «Вясны» адкрыў у Вільні Алесь Бяляцкі, які ў Беларусі абвінавачваецца ў нясплаце падаткаў, яму пагражае да сямі гадоў турмы.