Актывісты «Маладых дэмакратаў» арыштаваныя на 5 сутак

Турма на вуліцы Акрэсьціна

17 жніўня суд Савецкага раёна Менска арыштаваў на 5 сутак актывістаў "Маладых дэмакратаў" Зьміцера Сільчанку і Вольгу Падзерыну.

Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі вечарам 16 жніўня ў Менску, калі расклейвалі плякаты з выявамі палітзьняволеных.

Паводле прэсавай службы АГП, Сільчанка і Падзерына адбываюць пакараньне ў турме на вуліцы Акрэсьціна.