Лукашэнка плянуе наведаць Вэнэсуэлу

Уга Чавэс і Аляксандр Лукашэнка

Кіраўнікі Беларусі і Вэнэсуэлы Аляксандр Лукашэнка і Ўга Чавэс па тэлефоне абмеркавалі пытаньні разьвіцьця супрацоўніцтва паміж краінамі.

Чавэс і Лукашэнка дамовіліся, што беларуская дэлегацыя наведае з дзелавым візытам Вэнэсуэлу. Таксама ў бліжэйшы час яны вызначацца з тэрмінамі візыту Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу.

Лукашэнка таксама "пажадаў свайму калегу і сябру хутчэйшага аднаўленьня сілаў", паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.