У Горадні, Баранавічах і Бярозаўцы мясцовыя ўлады не дазволілі правесьці пікеты салідарнасьці з арыштаваным праваабаронцам Алесем Бяляцкім і іншымі палітвязьнямі.
Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Чыноўнікі зь Бярозаўскага гарадзкога камітэту Лідзкага раёну адмовілі заяўнікам у правядзеньні пікету:
«Даводзім да вашага ведама, што названая ў заяве мэта можа выклікаць нэгатыўную рэакцыю грамадзтва, бо грамадзянін Мікіта Ліхавід асуджаны за ўдзел у масавых беспарадках. Тым самым ён выявіў экстрэмісцкія схільнасьці», — гаворыцца ў лісьце, падпісаным старшынёй мясцовай «вэртыкалі».
Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам Віктару Сазонаву і Ўладзімеру Хільмановічу ў правядзеньні пікету 22 жніўня ў падтрымку Алеся Бяляцкага на падставе парушэньня заяўнікамі закону аб масавых мерапрыемствах.
Баранавіцкі гарвыканкам таксама адмовіў праваабаронцу Сяргею Гоўшу ў правядзеньні пікету салідарнасьці з Алесем Бяляцкім. Маўляў, праваабаронца не з таго боку старога парку культуры папрасіў дазвол.
Усяго праваабаронцы Беларусі мелі намер правесьці пікеты ў 17 гарадах. Паводле праваабаронцы Тацяны Равякі, пакуль ня вырашана ці адбдуцца акцыі салідарнасьці нягледзячы на іх забарону.

Даводзім да вашага ведама, што названая ў заяве мэта можа выклікаць нэгатыўную рэакцыю грамадзтва.