Расія ўзмацняе свой уплыў на Беларусь, што можа прывесьці ў пэрспэктыве да ўвядзеньня на яе тэрыторыі расейскага рубля ў якасьці адзінай валюты.
"Думаю, што ў пэрспэктыве стане пытаньне аб пераходзе Беларусі на расейскі рубель. Крок за крокам. Усё да гэтага ідзе. Усё ідзе да страты Беларусьсю эканамічнага сувэрэнітэту і адкрыцьцю шляху для ўдзелу расейскага капіталу ў беларускай прыватызацыі, Беларусь робіцца несвабоднай ў прыняцьці рашэньняў па продажы сваіх актываў ", - заявіў агенцтву" Інтэрфакс-Захад" ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), экс-кіраўнік Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.
"Мяркую, што расейскі бок, які раней заяўляў, што пытаньні пакупкі 50% акцый «Белтрансгазу» і цаны на газ трэба вырашаць паасобку, сёньня ідзе на саступкі, сынхранізуючы гэтыя пытаньні дзеля больш шчыльнай прывязкі Беларусі да Расеі", - сказаў экс-кіраўнік НББ.
Ён выказаў здагадку, што "агучаныя ўчора ў Маскве намеры бакоў атрымаецца рэалізаваць на практыцы". "Беларусь сёньня фактычна стаіць на каленях, маючы велізарныя праблемы ў эканоміцы, на валютным рынку. Лукашэнка выдатна разумее, што, абвастрыўшы адносіны з Захадам, ён вымушаны арыентавацца толькі на Расею, - заявіў С. Багданкевіч. - Лічу, што Расея ў пэўнай ступені будзе ісьці на саступкі, тым больш, што для яе гэта будуць невялікія выдаткі", - дадаў ён.
У далейшым ён бачыць небясьпеку страты Беларусьсю свайго палітычнага сувэрэнітэту. «Хоць, думаю, фармальна палітычная незалежнасьць Беларусі захаваецца. Але краіна ня зможа быць самастойнай, улічваючы, што яе эканоміка на 100% будзе прывязаная да Расеі", - сказаў ганаровы старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
У сваю чаргу, старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП) Сяргей Гайдукевіч заявіў, што аб будучай страце Беларусьсю свайго сувэрэнітэту "кажуць людзі некампэтэнтныя і недалёкія".
«Навошта слухаць казкі пра страту сувэрэнітэту? Ніхто ня цягне Беларусь у склад Расеі ў якасьці губэрніі. Мы гэтага ня хочам, гэта ня трэба і самой Расеі", - адзначыў кіраўнік ЛДП агенцтву "Інтэрфакс-Захад."
Па словах С. Гайдукевіча, "толькі ўвядзеньне расейскага рубля дасьць магчымасьць захаваць сувэрэнітэт Беларусі і не распрадаць за бесцань беларускія актывы". Ён перакананы, што "ніякі сувэрэнітэт ня будзе страчаны, ён будзе толькі ўмацоўвацца".
С. Гадукевіч заявіў таксама аб неабходнасьці хутчэйшай прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў расейскімі кампаніямі. "Той жа "Белтрансгаз" трэба было прадаць яшчэ раней, бо без расейскага газу гэта проста "мэталалом". А хто, акрамя Расеі, яго купіць, каму ён яшчэ патрэбны? Іншыя прадпрыемствы, той жа "Інтэграл", таксама нікому не патрэбныя", - адзначыў палітык.
"Трэба разумець, што з Расеяй трэба сябраваць, уводзіць расейскі рубель, трэба сядаць за стол перамоваў з Эўропай, выпускаць усіх палітвязьняў і разьвіваць грамадзянскую супольнасьць. Іншага ня дадзена", - сказаў старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі.