"Актыўныя спробы Літвы і Польшчы зблізіць Беларусь з Эўропай і аддаліць яе ад Расіі пацярпелі буйную паразу, выклікаўшы радасьць у Масквы" - канстатуе амэрыканскі аналітычны цэнтар Stratfor.
Амэрыканскі аналітычны цэнтар Stratfor надрукаваў рэдакцыйны артыкул, у якім аналізуе наступствы выдачы ворганамі Літвы і Польшчы інфармацыі пра рахункі беларускіх праваабаронцаў.
У артыкуле прыгадваецца храналёгія падзеяў і адзначаецца, што «сябры Эўразьвязу Літва і Польшча з'яўляюцца самымі дбайнымі прыхільнікамі беларускай апазыцыі. Літва і Польшча даўно ўжо сталі месцам пражываньня і працы беларускіх апазыцыйных дзеячаў і арганізацый. Яны дапамагаюць ім як у фінансавых, гэтак і ў арганізацыйным пляне. Беларуская апазыцыя знаходзіць прытулак у Літве і Польшчы па палітычных прычынах - у Беларусі гэтыя арганізацыі альбо забаронены, альбо падвяргаюцца перасьледам з боку сілаў бясьпекі. Ёсьць таксама прычыны арганізацыйнага і матэрыяльна-тэхнічнага характару, бо Вільня знаходзіцца побач з беларускай мяжой за ўсё ў некалькіх гадзінах язды ад Менску, а Польшча таксама непадалёку».
«Але ў гэтай апазыцыйнай актыўнасьці існуе таксама і геапалітычны кантэкст, - піша Stratfor. -- Польшча і Літва імкнуцца супрацьстаяць ўзмацненьню пазыцыяў Расіі на былой савецкай пэрыфэрыі, а пазыцыі гэтыя асабліва трывалыя ў Беларусі. У Варшавы і Вільні ёсьць культурныя і гістарычныя сувязі з Беларусьсю, і яны зацікаўленыя ў супрацьдзеяньні росту ўплыву Расіі на Мінск, імкнучыся як мінімум захаваць нэўтралітэт гэтай краіны. Таму Польшча і Літва падтрымліваюць беларускую апазыцыю і імкнуцца зблізіць гэтую краіну з Эўропай. Такая падтрымка значна ўзмацнілася ў мінулым годзе, паколькі прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка адштурхнуў эўрапейцаў і быў вымушаны ісьці на новыя саступкі расійскім патрабаваньням ва ўмовах узмацненьня фінансавых і эканамічных праблем у Беларусі. Польшча ў лютым 2010 года правяла канферэнцыю беларускай апазыцыі і зрабіла больш цесную інтэграцыю Беларусі з Эўразьвязам адным з галоўных прыярытэтаў свайго старшынства ў ЭЗ. Літва ідзе ў авангардзе рэжыму санкцый супраць Лукашэнкі і гучна выступае супраць энэргетычных плянаў Расіі і Беларусі ў прыбалтыйскім рэгіёне.
Улічваючы тую акалічнасьць, што Польшча і Літва зацікаўлены ў Беларусі, здаецца дзіўным, што абедзьве краіны адначасова перадалі беларускім уладам канфідэнцыйную інфармацыю... Пачатыя ў абедзвюх краінах расьследаваньні дадуць адказ на пытаньне аб тым, ці існавалі тэхнічныя і прававыя падставы для перадачы такой інфармацыі, альбо ў дзеяньнях Вільні і Варшавы больш палітычнай падаплёкі».
«Але ўжо зараз зразумела, -- падсумоўвае Stratfor, -- што гэтыя падзеі ўскладняць спробы Літвы і Польшчы ўзмацніць беларускую апазыцыю. Якія б ні былі прычыны перадачы інфармацыі Беларусі, рэпутацыя Літвы і Польшчы як пасьлядоўных прыхільнікаў беларускіх апазыцыянэраў пастаўленая пад сумнеў. Гэта не азначае, што яны спыняць падтрымліваць апазыцыю - падтрымка працягнецца - але цяпер беларускія апазыцыйныя групы і няўрадавыя арганізацыі, якія дзейнічаюць у Літве і Польшчы, будуць значна больш сумнявацца ва ўласнай бясьпецы. А гэта значыць, што актыўныя спробы дзвюх краін зблізіць Беларусь з Эўропай і аддаліць яе ад Расіі пацярпелі буйную паразу, выклікаўшы радасьць у Масквы.

Польшча і Літва імкнуцца супрацьстаяць ўзмацненьню пазыцыяў Расіі на былой савецкай пэрыфэрыі

Рэпутацыя Літвы і Польшчы як пасьлядоўных прыхільнікаў беларускіх апазыцыянэраў пастаўленая пад сумнеў