Беларусь з 2012 году будзе атрымліваць расейскі газ са зьніжкай з улікам яе ўваходжаньня ў Мытны саюз.
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін па выніках сустрэчы са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясьніковічам.
"У Расеі прынята рашэньне з наступнага году ўвесьці ў газавую формулу для Беларусі інтэграцыйны паніжальны каэфіцыент", — сказаў Пуцін.
Паводле Пуціна, памер гэтай зьніжкі будзе вызначаны на перамовах паміж кампаніямі дзьвюх краін.
"Узровень каэфіцыенту будзе вызначаны па дамове паміж гаспадарчымі суб'ектамі. Мы павінны выйсьці на ўмовы роўнай канкурэнцыі. Гэта немагчыма зрабіць адным ударам. Канчатковыя парамэтры павінны быць вызначаны ў ходзе камэрцыйных перамоў. Але мы гэты падыход узгаднілі", — сказаў Пуцін.
Перамоўны працэс пра цану "будзе сынхранізаваны з набыцьцём "Газпромам" другой часткі "Белтрансгазу", перадае Інтэрфакс.
Як паведаміў Міхаіл Мясьніковіч, бакі дамовіліся, што "ў бліжэйшы месяц будуць адрэгуляваныя пытаньні па 2012 годзе па закупах нафты і газу".
Ён падзякаваў расейскаму калегу за "падарунак" у выглядзе зьніжкі ў кошце газу і выказаў надзею, што ў наступным годзе гэты каэфіцыент будзе ніжэйшы за адзінку.
Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што не сумняваецца ў тым, што Беларусь зможа пераадолець розныя санкцыі з боку Захаду.
"Беларусь перажывае няпросты пэрыяд у эканоміцы, у тым ліку гэта зьвязана і з наступствамі ўсясьветнага фінансавага крызісу, пра гэта таксама ня трэба забываць. Але Беларусь пройдзе праз гэтыя складанасьці і турбулентныя працэсы. Я проста ў гэтым не сумняваюся", — сказаў Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, перадае Інтэрфакс.
"Неяк рэагаваць Расеі на дзеяньні іншых краін? Ну, я ня думаю, што гэта мэтазгодна", — дадаў расейскі прэм'ер.
Ён адзначыў, што "ўсё, што мы робім у рамках інтэграцыі, безумоўна, будзе падтрымліваць беларускую эканоміку".