Дзявятым памілаваным фігурантам крымінальнай справы па падзеях 19 сьнежня 2010 году стаў Уладзімер Хамічэнка. У калёніі №19 каля Магілёва, дзе асуджаны адбываў пакараньне, заявілі, што Ўладзімер Хамічэнка адбыў па месцы жыхарства ў сувязі з памілаваньнем, — паведамляе сайт праваабарончага цэнтру "Вясна".
Уладзімер Хамічэнка быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі узмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках).
Хамічэнку ў сацыяльных сетках называлі "навушнік". На многіх відэакадрах падзеяў 19 сьнежня было відаць, як Хамічэнка б'е шкло і дзьверы ў Дом ураду.