Міністэрства фінансаў ЗША выдала загад аб увядзеньні эканамічных санкцый супраць 4 беларускіх прадпрыемстваў - «Белшына», «Гродна-Азот», «Гродна-хімвалакно» і «Нафтан».
Грамадзянам ЗША забараняюцца любыя камэрцыйныя зьдзелкі з гэтымі прадпрыемствамі, а любыя актывы гэтых прадпрымстваў у ЗША, калі яны існуюць, замарожваюцца.
У дакумэнце дэпартамэнту кантролю за замежнымі актывамі казначэйства адзначаецца, што гэтыя прадпрыемствы знаходзяцца ва ўласнасьці ці пад кантролем канцэрну «Белнафтахім». Санкцыі супраць канцэрну былі ўведзеныя яшчэ ў лістападзе 2007 году, паколькі канцэрн знаходзіцца ва ўласнасьці альбо пад кантролем кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Адпаведнае распараджэньне мае на мэце санкцыі адносна юрыдычных і фізычных асобаў, адказных за падрыў дзейнасьці дэмакратычных працэсаў і інстытутаў у Беларусі, якія нясуць адказнасьць за распрацоўку дзеяньняў альбо ўдзел у дзеяньнях, якія парушаюць правы чалавека, якія зьяўляюцца высокімі дзяржаўнымі службоўцамі альбо датычныя да карупцыі.
У дакумэнце казначэйства адзначаецца, што «Нафтан» зьяўляецца даччынай кампаніяй канцэрну «Белнафтахім», якая займаецца пастаўкамі нафтапрадуктаў у Беларусь у дадатак да вытворчасьці і перапрацоўцы дызэльнага паліва. Даччыная кампанія канцэрну «Белнафтахім» «Гродна-Азот» зьяўляецца буйным вытворцам угнаеньняў і тавараў народнага спажываньня. «Гродна – Хімвалакно» прадукуе нэйлён і поліэфірныя ніткі і валокны, а «Белшына» зьяўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў аўтамабільных шын у Эўропе.
Камэнтуючы ўвядзеньне санкцыяў, прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд выступіла ў Вашынгтоне з наступнай заявай:
«Сёньня Злучаныя Штаты ўвялі дадатковыя эканамічныя санкцыі супраць чатырох буйных беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў. Гэтыя санкцыі - адказ цягламу зьняволеньню палітычных вязьняў, а таксама перасьледу палітычных актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці.
Гэтыя новыя санкцыі дадаюцца да абмежаваньняў на ўезд, замарожваньне актываў і санкцыяў, абвешчаных 31 студзеня і накіраваныя супраць адказных за рэпрэсіі ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня. Яны не скіраваныя супраць народу Беларусі.
Мы паўтараем свой заклік да ўраду Беларусі вызваліць усіх палітычных зьняволеных неадкладна і безумоўна».
«Палітыка ЗША адносна беларускага кіраўніцтва робіцца больш жорсткай»
Палітоляг Андрэй Фёдараў адзначае, што "ЗША працягваюць тую палітыку, якая даволі даўно назіраецца зь іх боку адносна беларускіх уладаў. Зараз адбываецца яе працяг і пашырэньне. Тут варта прыгадаць, што санкцыі супраць "Белнафтахіму" былі ўведзеныя ў лістападзе 2007 году, а прадпрыемствы, якія патрапілі пад санкцыі зараз, уваходзяць у склад гэтага канцэрну. Невядома, ці закраналі тагачасныя санкцыі гэтыя прадпрыемствы, але ў любым выпадку на мой погляд сёньняшняе рашэньне сьведчыць пра тое, што палітыка ЗША адносна беларускага кіраўніцтва робіцца больш жорсткай, з прычыны таго, што беларускае кіраўніцтва робіць у Беларусі".
Мельянцоў: гэтыя санкцыі ня будуць фатальнымі
Палітоляг Дзяніс Мельянцоў адзначыў, што Міністэрства фінансаў ЗША і раней уводзіла падобныя эканамічныя санкцыі.
"Пазыцыя такая, што санкцыі накладаюцца на дзяржаўныя прадпрыемствы, ад якіх, на думку амэрыканскіх палітыкаў, залежыць фінансаваньне рэжыму ў Беларусі. Наколькі яны будуць эфэктыўныя? Пра гэта ўжо шмат дыскутавалі, калі былі ўведзены першыя падобныя санкцыі. Хутчэй за ўсё гэтыя санкцыі ня будуць фатальнымі для беларускай эканомікі. Канечне, гэта страты, але не такія ўжо і вялікія, бо зьнешнегандлёвы зварот ЗША зь Беларусьсю ня надта вялікі. Таму гэтыя санкцыі адчувальныя ў іміджавым пляне для Беларусі. Але яны не настолькі сур'ёзныя эканамічна, каб можна было казаць, што з дапамогай іх можна прымусіць афіцыйны Менск да пэўных дзеяньняў.
Нагадаем, што ў 2007 годзе ЗША ўвялі санкцыі супраць канцэрну «Белнафтахім». У траўні 2008 году да іх дадаліся прадпрыемствы «Лакафарба», «Полацак-шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом». У жніўні 2008 году санкцыі адносна «Лакафарбы» і «Полацак-шкловалакна» былі прыпыненыя, пазьней прыпыненьне працягвалася некалькі разоў, але ў лютым 2011 году дзеяньне санкцый было адноўленае.
У траўні сёлета ЗША ўвялі санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў «Белтэхэкспарт», БелОМА і «Беларусьнафта» за супрацоўніцтва зь Іранам у галіне стварэньне ядзернай і балістычнай зброі.