Рэдактар сайту Хартыя-97 Наталля Радзіна, якая папрасіла палітычнага прытулку ў Літве, баіцца за сваіх родных.
"Пасьля таго як я пакінула Беларусь, у доме маіх бацькоў адбыўся ператрус. Канфіскавалі кампутар майго 14-гадовага пляменьніка, на допыты выклікалі многіх маіх сваякоў. Цяпер я баюся за іх, таму што ад гэтай улады можна чакаць усяго", — сказала Радзіна 11 жніўня падчас онлайн-канфэрэнцыі на інфармацыйным партале Delfi.
Натальля Радзіна адзначыла, што "час дыктатараў мінаецца, тыранічныя рэжымы разбураюцца ва ўсім сьвеце, і канец рэжыму Лукашэнкі таксама непазьбежны ў досыць кароткай пэрспэктыве". "Неабходна ўводзіць жорсткія эканамічныя санкцыі і нарэшце, праз 17 гадоў, раз і назаўжды скончыць з апошняй дыктатурай у цэнтры Эўропы", — перакананая Радзіна.
Беларусы, на думку Натальлі Радзінай, жывуць настолькі дрэнна, што пры ўвядзеньні эканамічных санкцыяў "іх становішча значна не пагоршыцца, затое ёсьць шанец пачаць жыць, нарэшце, нармальным жыцьцём".