"Бяляцкага выстаўлялі ворагам народа нумар адзін"

Алесь Бяляцкі

Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі Андрэс Хэркель заклікаў беларускія ўлады гарантаваць фізычную і псыхалягічную недатыкальнасьць кіраўніку закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму і пакласьці канец усім формам ціску на праваабаронцаў.

"Арышт спадара Бяляцкага -- яшчэ адзін выпадак у мазаіцы перасьледу і запалохваньня грамадзянскай супольнасьці. Настаў час, каб злоўжываньне крымінальным правам у Беларусі спынілася", - гаворыцца ў апублікаванай на сайце ПАРЭ заяве Хэркеля.

Хэркель адзначыў, што з 1996 года "Вясна" аказала юрыдычную дапамогу тысячам беларусаў, якія былі аштрафаваныя або заключаны ў турму за крытыку аўтарытарнай палітыкі Аляксандра Лукашэнкі. Паводле яго "Вясна" таксама актыўна паведамляла пра паліцэйскіх рэпрэсіях падчас мірных дэманстрацый, якія адбываліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Па словах дакладчыка, з красавіка 2011 года Бяляцкі быў "аб'ектам паклёпніцкай кампаніі, у ходзе якой яго выстаўлялі ворагам народа нумар адзін у Беларусі".