9 жніўня — дзень народзінаў Янкі Запрудніка. Беларуска-амэрыканскі гісторык і публіцыст, былы супрацоўнік нашага радыё, адзін з самых актыўных дзеячаў беларускай дыяспары ў ЗША, сябра Рады БНР, ганаровы сябра Беларускага ПЭН-цэнтру і Рады згуртаваньня беларусаў сьвету "Бацькаўшчына" сёньня сьвяткуе сваё 85-годзьдзе.
Янка Запруднік (сапраўднае імя і прозьвішча — Сяргей Вільчыцкі) нарадзіўся ў мястэчку Мір у сям’і настаўнікаў. У часы Другой усясьветнай вайны скончыў Баранавіцкую прагімназію, потым адвучыўся там тры гады ў гандлёвай школе. Вайна перакрэсьліла пляны на будучыню. Сябра Саюзу беларускай моладзі чакалі на радзіме толькі савецкія канцлягеры.
Лягер перамешчаных асобаў у Нямеччыне, праца на шахтах у Вялікай Брытаніі, дыплём гістарычнага факультэту Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Бэльгіі, супрацоўніцтва з Радыё Вызваленьне (Радыё Свабода), пераезд у ЗША, абарона доктарскай дысэртацыі, выкладаньне гісторыі ў вышэйшых навучальных установах ЗША, няспынная рупнасьць у беларускіх нацыянальных арганізацыях і распаўсюд ведаў пра Беларусь у сьвеце.
Гаворыць старшыня Таварыства беларускай мовы, гісторык Алег Трусаў:
"Янка Запруднік — вельмі цікавая асоба. Тым больш што нарадзіўся ён каля Мірскага замка і не выпадкова, мабыць, стаў прафэсійным гісторыкам. Такіх гісторыкаў у эміграцыі няшмат, якія маюць адпаведную навуковую ступень. Ён напісаў некалькі ўнікальных кніжак па гісторыі Беларусі і ўсё сваё жыцьцё прапагандаваў і прапагандуе ў Амэрыцы беларушчыну. Ня раз прыяжджаў у Беларусь, і наогул — чалавек вельмі няўрымсьлівы, актыўны, і дай Божа яму дажыць да ста гадоў і болей".
Кнігі і артыкулы Янкі Запрудніка на ангельскай мове знаёмілі навуковыя і палітычныя колы замежных краін з вытокамі дзяржаўнасьці беларускага народу, найбольш значнымі, лёсавызначальнымі падзеямі ягонай гісторыі і сучаснасьці. Гэтаму прысьвечаная манаграфія "Belarus: At a Crossroads in History" (Colorado, 1993). Па-беларуску яна выйшла ў Менску ў 1996 годзе. Прыгадвае пісьменьнік Уладзімер Арлоў:
"Мне выпаў гонар быць знаёмым зь Янкам Запруднікам больш за два дзесяцігодзьдзі. Ужо падчас першых сустрэч я пераканаўся, што гэты чалавек — адзін зь бясспрэчных лідэраў нашай эміграцыі. Мяне ўразіла глыбокая адукаванасьць спадара Янкі, шырыня, гістарызм яго погляду. Потым мне выпала быць рэдактарам вядомай кнігі Запрудніка "Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях". Хоць гэта была яшчэ сярэдзіна 90-х, мы сутыкнуліся з цэнзурай, і кніжка выйшла на некалькі дзясяткаў старонак меншая, чым арыгінал. Я думаю, тысячы чытачоў знайшла ў Беларусі і замежжы і ягоная кніга "Дванаццатка" пра тых дванаццаць беларускіх юнакоў, якія ў першыя гады пасьля Другой усясьветнай вайны аб’ядналіся і далі прысягу служыць Беларусі і ўсе свае пражытыя гады былі верныя гэтай прысязе".
Гэтая вернасьць з гадамі дала плён, кажа сёньня Янка Запруднік.
"Бачу вынікі нашых супольных намаганьняў у тым кірунку, у якім мы пачалі і ідзём далей. Далучаюцца маладыя, не зважаючы на ўсе цяжкасьці, на ўсе трагедыі, якія навокал нас. Ёсьць парасткі здаровага жывога грунту, і гэтым жывём. Жывём надзеяй! — мая ўлюбёная фраза".
Беларуская Свабода віншуе былога супрацоўніка нашага радыё Янку Запрудніка зь юбілеем і жадае яму здароўя, новых кніг і падарожжаў, а ўсім слухачам – часьцей чуць яго на нашых хвалях!