Горацкі раённы суд адклаў разгляд адміністрацыйных спраў супраць актывістаў зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Івана Шылы з Салігорску й незарэгістраванай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Зьмітра Шурхая зь Берасьця. Актывісты сёньня не зьявіліся на судовае паседжаньне. Судзьдзя Ірына Чаплыгіна ня стала разглядаць справы без абвінавачаных.
2 жніўня Іван Шыла й Зьміцер Шурхай разам зь яшчэ чатырма дзясяткамі актывістаў прыехалі ў Горкі, каб дамагчыся ад кіраўніцтва мясцовай папраўчай калёніі № 9 дазволу на сустрэчу адваката са зьняволеным у гэтай турме лідэрам "Маладога фронту" Зьмітром Дашкевічам.
Пасьля адмовы актывісты зладзілі пікет перад адміністрацыйным будынкам вязьніцы з расьцяжкай "Спыніце перасьлед" і партрэтамі зьняволенага актывіста. Пікет разагналі супрацоўнікі турмы й міліцыя. Пятнаццаць актывістаў затрымалі.
3 жніўня дзесяць зь іх горацкі суд асудзіў на адміністрацыйны арышт ад 5 да 17 сутак. Аднаму прысудзіў штраф у памеры 30 базавых велічынь. Яшчэ аднаго вызваліў. Трое запатрабавалі ў суду адвакатаў. Іх адпусьцілі. Сярод іх былі Зьміцер Шурхай і Іван Шыла.
Сёньня першага меліся судзіць Зьмітра Шурхая. Суду ён паведаміў, што з паважных прычын ня зможа прыехаць на суд. Прасіў прызначыць іншы дзень для разгляду справы.
"Сябе вінаватым не лічу. Гэта быў сьвядомы ўдзел у акцыі салідарнасьці са
Зьмітром Дашкевічам. Калі атрымаю за гэта дзесяць сутак, як мне судзьдзя абяцала, шкадаваць ня буду. Мы нічога не патрабавалі супрацьзаконнага. Мы патрабавалі толькі, каб са Зьмітром Дашкевічам сустрэўся адвакат, і таксама даведацца як ён сябе там пачувае, бо мы нічога пра яго ня ведаем", — зазначае Зьміцер Шурхай.
Як паведаміў Іван Шыла, ён даслаў у Горацкі раённы суд хадайніцтва, у якім прасіў Горацкі суд разгледзець ягоную справу безь яго:
"Тое, што мяне прызнаюць вінаватым, — гэта відавочна. Дашлю хадайніцтва, каб да мяне ўжылі адміністрацыйнае спагнаньне ня ў выглядзе арышту. Бо пасьля апошніх чатырох арыштаў мяне шпіталізавалі з алергіяй. У мяне вялікія праблемы са скурай узьнікаюць у любых ізалятарах", — тлумачыць Івана Шыла.
Паводле судзьдзі Ірыны Чаплыгінай, і Шурхая, і Шылу абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Судзьдзя ня стала судзіць актывістаў, бо яны на паседжаньне не зьявіліся. З новай датай паседжаньня судзьдзя яшчэ ня вызначылася. Пра яе паведамяць абвінавачаным.
"Калі яны будуць хавацца, то мы будзем у такім разе разглядаць бязь іх", — паведаміла Ірына Чаплыгіна.
Чакае суду й яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці — Раман Васільеў. Разгляд ягонай справы адбудзецца 9 жніўня ў Горацкім раённым судзе.
У гэты ж дзень выйдзе на волю з Дрыбінскага ізалятара часовага ўтрыманьня актывіст грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Аляксей Санчыла.
Па яго вызваленьні ў дрыбінскай няволі застануцца яшчэ сямёра затрыманых ля горацкай турмы. Чацьвёра зь іх — дзяўчаты: Наста Палажанка, Юлія Міхайлава, Ганна Шаруба, а таксама незалежная журналістка Тацяна Шапуцька.
Іх прывезьлі ў гэты райцэнтар з Горак позна ўвечары 2 жніўня, бо, як заяўлялі міліцыянты, у Горках ізалятар перапоўнены. 3-га жніўня Горацкі раён наведваў Аляксандар Лукашэнка.
У саміх Горках ў няволі яшчэ адзін удзельнік акцыі салідарнасьці Максім Сямёнаў. Яму далі дзесяць сутак. На волю ён выйдзе разам зь Юліяй Міхайлавай, Тацянай Шапуцькай і Яўгенам Скрабцом — 12 жніўня.
Найбольш тэрмін арышту, 17 сутак, атрымаў Мікалай Дземідзенка. Дзень яго вызваленьня — 19 жніўня.

Калі атрымаю за гэта дзесяць сутак, як мне судзьдзя абяцала, шкадаваць ня буду ...