Бяляцкага перавезьлі на Валадарку

Па словах праваабаронцы Ўладзімера Лабковіча, арыштаваны кіраўнік праваабарончага цэнтру Алесь Бяляцкі пасьля допыту ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю і вылучаных папярэдніх абвінавачаньняў ва ўхіленьні ад аплаты падаткаў правезены ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага.

Тэрмін знаходжаньня пад вартай Бяляцкаму працягнуты да 10 сутак, аднак у любы момант яму можа быць прад'яўленае афіцыйнае абвінавачаньне.