Віцэ-міністар юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус паведаміў, што сёлета міністэрства перадало беларускім ўладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі. Але ці толькі сёлета пачалося такое супрацоўніцтва?
Паўтара году таму ў беларускім інтэрнэт-выданьні Et cetera быў апублікаваны артыкул «Страшные письма», дзе паведамлялася пра лісты, якія напрыканцы 2009 году атрымалі некаторыя беларускія ўладальнікі банкаўскіх рахункаў у Літве.
«У апошнія месяцы 2009 году некаторыя з нашых суайчыньнікаў атрымалі
замоўныя лісты зь літоўскіх банкаў, у якіх паказваліся дадзеныя атрымальнікаў і нумары іх рахункаў у адпаведных банках, а акрамя таго, утрымлівалася просьба запоўніць дастаткова падрабязную анкету кліента. У прыватнасьці, банкі прасілі падаць ня толькі прозьвішча, імя трымальнікаў рахункаў, але і іх нумар сацыяльнага страхаваньня, месца пражываньня і працы, а таксама крыніцы сродкаў, якія будуць захоўвацца ці захоўваюцца на рахунку ў банку,» - з такіх словаў пачынаецца артыкул.
Ня выключана, што супрацоўніцтва беларускіх і літоўскіх дзяржаўных структур у пытаньні адсочваньня рахункаў беларускіх грамадзянаў пачалося значна раней за бягучы год, і кампанія рассылкі лістоў, пра якую паведамляла выданьне, было яе часткай.
Паўтара году таму ў беларускім інтэрнэт-выданьні Et cetera быў апублікаваны артыкул «Страшные письма», дзе паведамлялася пра лісты, якія напрыканцы 2009 году атрымалі некаторыя беларускія ўладальнікі банкаўскіх рахункаў у Літве.
«У апошнія месяцы 2009 году некаторыя з нашых суайчыньнікаў атрымалі
У прыватнасьці, банкі прасілі падаць не толькі прозьвішча, імя трымальнікаў рахункаў, але і іх нумар сацыяльнага страхаваньня, месца пражываньня і працы, а таксама крыніца сродкаў, якія будуць захоўвацца ці захоўваюцца на рахунку ў банку.