На прэсавай канфэрэнцыі ў Доме правоў чалавека Валянцін Стэфановіч, адзін з кіраўнікоў праваабарончага цэнтру «Вясна» заявіў, што праваабаронцы маюць доказы выдачы інфармацыі беларускаму боку і сувязі міністэрства юстыцыі Літвы з гэтай сытуацыяй. У позвах, якія атрымалі ад беларускіх праваахоўных арганаў Стэфановіч і А. Бяляцкі, былі спасылкі на дадзеныя, дасланыя міністэрствам юстыцыі Літвы.
Стэфановіч таксама заявіў, што беларускія праваабаронцы цэняць тую дапамогу, якая ўсе гэтыя гады давалася Літвой для Беларусі, сьведчаньне гэтага - наяўнасьць Дому правоў чалавека, які дзейнічае ў Вільні. Але тым ня менш праваабаронцы глыбока абураныя тым, што менавіта з дапамогай Літвы адбыўся арышт Алеся Бяляцкага.
Без дапамогі Літвы гэтага палітычна матываванага арышту не было б.
Таксама праваабаронцы заявілі, што будуць дамагацца ўсімі сродкамі, каб з боку Літвы была ясная і канкрэтная рэакцыя пратэсту і патрабаваньне вызваліць Бяляцкага.
У пачатку ліпеня Стэфановіч і Бяляцкі былі выкліканыя ў падатковую інспэкцыю, якая прад'явіла праваабаронцам акт і раздрукоўкі банкаўскіх рахункаў у банках SEB і NORD.
Паколькі ў акце не былі пазначаны крыніцы атрыманьня інфармацыі пра рахункі, Стэфановіч і Бяляцкі зьвярнуліся да падаткавікоў з патрабаваньнем ўдакладніць, адкуль была атрыманая інфармацыя.
«Нядаўна мы гэтыя дакумэнты атрымалі, дзе напісана, што яны атрыманыя з Міністэрства юстыцыі Літоўскай рэспублікі ў рамках Пагадненьня аб аказаньні прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах паміж Беларусьсю і Літоўскай Рэспублікай", — распавёў Стэфановіч.
Беларускія падатковыя органы палічылі ўсе сумы на гэтых рахунках як асабістыя даходы праваабаронцаў і абвінавацілі іх ва ўтойваньні падаткаў: Стэфановіча па адміністрацыйным артыкуле, а Бяляцкага па крымінальным.
Згодна акту беларускай падатковай службы, сума Бяляцкага ў 4,5 тысячы разоў перавышала базавую норму прыбытка без абкладаньня падаткам, што па беларускіх законах зьяўляецца буйным памерам, а ў выпадку са Стэфановічам «сума не дацягвала да крымінальнага злачынства».
«Гэтыя грашовыя сродкі, якія пералічваліся замежнымі фондамі, ніякім чынам не зьяўляюцца нашымі асабістымі сродкамі, а пералічваліся яны на дзейнасьць праваабарончага цэнтра "Вясна". На гэтыя мэты яны і расходваліся. У тым ліку і на аказаньне дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў", – падкрэсьліў Стэфановіч.