Як паведаміў Радыё Свабода прэсавы сакратар міністэрства юстыцыі Літвы Томас Чэпелеўскіс, сёньня ў 14 гадзін паводле мясцовага часу адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя намесьніка міністра юстыцыі, прысьвечаная справе Алеся Бяляцкага і абвінавачваньням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый у рассакрэчваньні ягоных рахункаў.
Напярэдадні мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін напісаў у сваім блогу, што Літва нібыта перадала Беларусі "усю банкаўскую інфармацыю па беларускіх грамадзкіх арганізацыях, зарэгістраваных у гэтай краіне, прыватныя банкаўскія рахункі беларускіх грамадзкіх дзеячаў і праводкі па гэтых рахунках".