4 жніўня ў Мазыры прызначаны суд над кіроўцам машынабудаўнічага заводу Міхасём Караткевічам. Яго вінавацяць паводле часткі 1 артыкула 23.34 КоАП — парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавага мерапрыемства.
Спадар Караткевіч на сваёй старонцы "ВКонтакте" зрабіў запіс пра сустрэчы на плошчы Леніна ў Мазыры — што яны адбываюцца па серадах а 19-й гадзіне. Падпалкоўнік міліцыі Сяргей Кадол выклікаў Міхася позвай на гутарку й склаў у дачыненьні да яго адміністрацыйны пратакол, які й маюць разгледзець у судзе.
Як паведаміў спадар Караткевіч, ён і праваабаронца Ўладзімер Целяпун тры дні змарнавалі на тое, каб знайсьці адваката. Ніхто не хацеў брацца за палітычна матываваную справу. Уладзімер Целяпун з гэтай нагоды кажа, што мясцовым адвакатам больш бясьпечна абараняць злачынцаў, хабарнікаў, забойцаў, гвалтаўнікоў, чым палітычных апанэнтаў рэжыму альбо тых, хто ня згодны з афіцыйным курсам цяперашняга кіраўніцтва дзяржавы.
Апрача таго, Міхася Караткевіча выклікала намесьніца дырэктара заводу ў пытаньнях кадраў і ідэалёгіі й прапаноўвала звольніцца з працы па ўласным жаданьні. Аднак малады чалавек адрынуў гэтую прапанову.