Сьцяпан Бандэра і Раман Шухевіч атрымалі званьне герояў Украіны незаконна. Так вырашыў у аўторак Вышэйшы адміністрацыйны суд Украіны, які пакінуў у сіле рашэньне данецкіх судоў ніжэйшай інстанцыі аб адмене ўказаў былога прэзыдэнта Віктара Юшчанкі.
Такое стаўленьне да лідэра АУН і галоўнакамандуючага УПА абурыла прадстаўнікоў нацыянальна-патрыятычных сілаў краіны. Яны маюць намер зьвяртацца ў Вярхоўны Суд Украіны і заяўляюць, што ўкраінскія героі, нават нягледзячы палітычна-юрыдычныя рашэньні, застаюцца героямі.
Рашэньне суду аб пазбаўленьні званьня Герояў Украіны Сьцяпана Бандэры і Рамана Шухевіча грунтуецца перш за ўсё на тым аргумэнце, што ні лідэр АУН, ні галоўнакамандуючы УПА не былі грамадзянамі Украіны. Апанэнты лічаць такую аргумэнтацыю лжывай і палітычнай, падкрэсьліваючы, у прыватнасьці, што на гэтай падставе званьня Героя Украіны не пазбаўляюць удзельніка штурму Рэйхстага Аляксея Бераста.
Каля будынка Вышэйшага адміністрацыйнага суду прадстаўнікі нацыяналістычных партый і арганізацый зладзілі ў аўторак пікет з патрабаваньнем прызнаць Бандэру і Шухевіча героямі. Адзін з удзельнікаў акцыі, актывіст партыі «Свабода» Яраслаў адзначыў, што такое рашэньне павінна было стаць сьведчаньнем сапраўднай незалежнасьці Украіны. «Нам навязваюць сёньня саўкова-маларасійскую дзяржаву, і, як бачыце, ідуць суды супраць нашых герояў», – кажа ён.
Цалкам матэрыял пра гэта чытайце на сайце Ўкраінскай службы нашага радыё.