У Гомельскай вобласьці актывісты руху "За Свабоду" падалі больш за 30 заявак на пікеты ў падтрымку палітвязьня Мікіты Ліхавіда, асуджанага да трох з паловай гадоў пазбаўленьня волі за ўдзел у акцыі 19 сьнежня 2010 году. Ніводзін пікет не дазволілі.
У пасёлку Яроміна Гомельскага раёну не дазволілі пікет на той падставе, што нібыта заяўка не адпавядае патрабаваньням заканадаўства. "У Сьветлагорскім раёне адмоўлена на падставе таго, што заяўка не адпавядае якому-то рашэньню. Думаю, што гэта рашэньне мясцовых уладаў аб канкрэтных месцах правядзеньня", - паведаміў рэгіянальны лідэр руху "За Свабоду" Пётар Кузьняцоў.
Раней мазырскія ўлады ў адказ на заяўку накіравалі актывістаў у аддаленыя закінутыя стадыёны, дзе даўно ня праводзяцца ня толькі масавыя мерапрыемствы, але і спартовыя.
Пікеты ў падтрымку Ліхавіда забаранялі ў іншых гарадах Беларусі, у тым ліку і на менскай плошчы Бангалор – месцы, якое сам гарвыканкам афіцыйна выдзеліў пад пікеты, і ў Баранавіцкім Старым парку, спэцыяльна адведзеным пад такія мерапрыемствы.