Сёньня ў сталіцы Нарвэгіі адбылося першае судовае паседжаньне ў справе Андэрса Брэйвіка, якога арыштавалі за забойства больш чым 90 чалавек. Судзьдзя вырашыў, што паседжаньне мае быць закрытым, ня даўшы Брэйвіку плятформы, каб агучыць ягоныя праварадыкальныя антымусульманскія погляды.
Брэйвік прызнаўся паліцыі, што менавіта ён зрабіў выбух у Осла масакру на высьпе Ўтоя, дзе адбываўся летнік моладзі Рабочай партыі, якая ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю. Але пры гэтым ён адмовіўся прызнаць "крымінальную адказнасьць".
Адвакат Брэйвіка кажа, што ягоны падабаронны хацеў на судовым паседжаньні расказаць пра матывы сваіх дзеяньняў. Брэйвіку вылучылі абвінавачаньні ў забойстве прынамсі 86 чалавек на высьпе Ўтоя і прынамсі 7 чалавек выбухам бомбы каля ўрадавага будынку ў Осла.
Паводле адваката, Гейра Ліпэстада, Брэйвік лічыць, што забойствы былі абгрунтаваныя: "Ён сказаў, што лічыць свае дзеяньні жахлівымі, але, на ягоную думку, яны былі неабходнымі".
Штодзёньнік "Aftenposten" піша са спасылкай на паліцыю, што Брэйвік вінаваціць вінаваціць прадстаўніцу Рабочай партыі Гро Гарлем Брундтланд, якая была прэм'ер-міністрам Нарвэгіі ад 1981 да 1996 году, у стварэньні сучасных законаў аб іміграцыі, якія прывялі да павелічэньня колькасьці мусульман у Нарвэгіі. Паводле выданьня, Брэйвік прызнаўся, што хацеў забіць Брундтланд, якая выступала з прамовай на высьпе Ўтоя ў пятніцу. Яна, аднак, зьехала з выспы раней, чым туды прыехаў Брэйвік.
Брэйвік кажа, што дзейнічаў у адзіночку, але паліцыя правярае вэрсіі аб ягоных сувязях зь іншымі праварадыкальнымі экстрэмістамі і аб іх датычнасьці да забойстваў.
У нядзелю паліцыя ў Осла затрымала на кароткі час шэсьць чалавек. Аднак ні ў водным з гэтых выпадкаў не было знойдзена зброі ці нейкіх доказаў, якія б дазволілі трымаць гэтых людзей пад вартай.