Падчас маўклівай акцыі ў Менску 20 ліпеня затрымана некалькі дзясяткаў чалавек. Супрацоўнікі ў штацкім, спэцназаўцы і міліцыянты разагналі ўдзельнікаў акцыі, якіх сабралася каля сотні на Кастрычніцкай плошчы.
Каля дваццаці затрыманых падчас акцыі завезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску. Сярод іх маці палітвязьня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід. Да яе ўдалося датэлефанавацца, калі яна была ўжо ў пастарунку.
«Нас зараз апісваюць, мы стаім тварам да сьценкі, просяць голасна не размаўляць, вельмі душна».
Спадарыня Алена распавяла пра сваё затрыманьне. Супрацоўнікам міліцыі не спадабалася, што людзі ішлі па вуліцы Інтэрнацыянальнай:
«Я была зь сяброўкай, мы спыніліся. Тут стаяў аўтобус. І быў загад — давайце ў аўтобус. Усіх, хто стаяў каля аўтобуса, усіх пацягнулі ў аўтобус».
Чаму спадарыня Алена выйшла на акцыю?
«Я павінна змагацца разам са сваім сынам, і я буду змагацца. Буду выходзіць на гэтыя акцыі. Я выйшла, каб выказаць пратэст гэтаму рэжыму і ў знак салідарнасьці са сваім сынам. Дарэчы, сёньня Мікіта выходзіць з карцэру. Я думаю, што яго ўжо выпусьцілі, звычайна іх выпускаюць гадзіне а восьмай вечара. Неяк так — мяне забралі, а яго выпусьцілі. Мы нібыта зь ім памяняліся месцамі».
На гэтым размова са спадарыняй Аленай абарвалася, бо ёй у пастарунку загадалі выключыць тэлефон.
Сёньняшняя маўклівая акцыя праходзіла з плясканьнем у ладкі і сыгналамі аўтамабіляў. Аднак упершыню яе ўдзельнікі скандавалі лёзунг «Пераменаў», ідучы па вуліцы Леніна, дзе і адбыліся першыя затрыманьні. Потым людзей затрымлівалі каля кінатэатру «Перамога». Да прыкладу, затрымалі жанчын, якія пачалі пляскаць у ладкі, калі супрацоўнікі ў цывільным па загадзе пачалі сядаць у аўтобус без нумарных знакаў. Яны вярнуліся па тых, хто пляскаў у ладкі, і пацягнулі ў аўтобус. Адна з жанчын падбегла да аўтобуса і пачала стукаць рукой па вокнах, патрабуючы, каб затрыманых адпусьцілі.
Яшчэ адна адметнасьць гэтай акцыі ў тым, што журналістам не перашкаджалі працаваць, як гэта было раней, а за акцыяй назіралі прадстаўнікі пракуратуры, якія, аднак, ад камэнтароў адмовіліся.
Адзін з удзельнікаў акцыі, Сяргей Хіневіч, сябра палітвязьня Аляксандра Атрошчанкава, даваў журналістам інтэрвію ў цэнтры Кастрычніцкай плошчы. Пазьней яго затрымалі.
«Мы дамагаемся, каб вызвалілі палітвязьняў без усялякіх умоваў, без прымусу пісаць аб памілаваньні і гэтак далей. Бо яны вінаватыя гэтак жа сама, як і мы цяпер. Я часта бываў на акцыях, і мяне арыштоўвалі. Практычна на кожнай акцыі я прысутнічаю. Сёньня народу мала, таму, відаць, нічога ня будзе».
Спэцназаўцы выцесьнілі ўдзельнікаў акцыі з плошчы, але тыя пачалі пляскаць у ладкі. Што азначаюць аплядысмэнты?
Люба Каменева: «Каб адчуваць, што побач з намі яшчэ людзі ёсьць. І каб людзі адчулі падтрымку, каб яны паглядзелі, што мы не баімся. На жаль, мала людзей, і я спадзяюся. што наступным разам будзе болей. Усё роўна мы пераможам».
Ці ўдалася акцыя?
Маладзён: «Мне здаецца, яна больш удалая, чым мінулая, калі мы проста гулялі па праспэкце. Але ўсё ж народу хацелася б болей».
Жанчына: «Я лічу, што любы рух з нашага боку — гэта ўсё роўна вялікая ўдача. І падымайся, краіна! Калі ёсьць людзі, гатовыя пратэставаць, — любая акцыя пасьпяховая».
Чаму бераце ўдзел у акцыі?
Дзяўчына: «Бо свабоды хочам. Свабоды ад фашызму».
Жанчына: «Хачу, каб маё дзіця вырасла ў нармальнай краіне, у якой яно ня будзе разьлічвацца за даўгі нашага ўраду».

Неяк так — мяне забралі, а яго выпусьцілі. Мы нібыта зь ім памяняліся месцамі.