Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў 19 ліпеня прайшоў судова-мэдычную экспэртызу па факце атрыманьня цялесных пашкоджаньняў сем месяцаў таму.
Някляеў наведаў аддзел агульных экспэртыз упраўленьня дзяржаўнай службы мэдычных судовых экспэртыз.
«Нічога асаблівага ў экспэртызе не было, таму што і не магло быць, бо зьбіцьцё адбылося роўна сем месяцаў таму», — распавёў ён БелаПАН.
Па словах Някляева, на галаве ў яго застаўся шрам ад удару дубінкай, «а сінякі, натуральна, сышлі». «Іншых візуальных прыкмет, акрамя шнара, не засталося. Астатняе ўсё ўнутры — моцныя галаўныя болі, у сьпіне», — адзначыў палітык.
Падчас экспэртызы Някляеў паведаміў лекару, што ў КДБ яго лячылі «ў нейкай невядомай мэдычнай установе».
«Я сказаў, што там павінны заставацца нейкія дакумэнты, у якіх нешта зафіксавана. Я папрасіў лекара накіраваць у СІЗА адпаведны запыт, і ён сказаў, што гэта можа быць зроблена», — распавёў Някляеў.
Увечары 19 сьнежня 2010 году Някляеў, на той момант кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, быў зьбіты невядомымі, калі разам з актывістамі свайго штабу і прыхільнікамі ішоў па вуліцы Калектарнай у цэнтар Менску для ўдзелу ў апазыцыйным мітынгу. У той жа дзень палітыка сілай забралі зь лякарні, куды ён быў дастаўлены пасьля зьбіцьця, у СІЗА КДБ. 29 студзеня Някляева выпусьцілі зь СІЗА КДБ пад хатні арышт.
20 траўня суд Фрунзенскага раёну Менску прысудзіў Уладзімеру Някляеву два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на два гады.
Пасьля гэтага палітык падаў заяву ў Менскую гарадзкую пракуратуру з патрабаваньнем расьсьледаваць факт яго зьбіцьця 19 сьнежня.
Тэрмін праверкі па факце прычыненьня экс-кандыдату ў прэзыдэнты цялесных пашкоджаньняў падоўжаны да 4 жніўня. Аднак сам ён ня думае, што праверка дасьць вынік.
«Думаю, пакуль гарадзкая пракуратура не атрымае выразных указаньняў, усё будзе цягнуцца «ни шатко, ни валко», — сказаў палітык.
У любым выпадку Някляеў мае намер дамагацца расьсьледаваньня факту свайго зьбіцьця. Калі нічога ня выйдзе ў пракуратуры, палітык зьбіраецца зьвяртацца ў іншыя інстанцыі, «бо гэта прынцыпова важна для разуменьня таго, што адбылося 19 сьнежня».
«Акрамя таго, што мяне зьбілі, гэта стала дэтанатарам падзеяў, якія разьвіваліся пазьней. Высьвятленьне таго, хто даваў загад аб нападзе на каманду кандыдата ў прэзыдэнты, можа даць зразумець карціну ўсяго таго, што адбылося».

Я папрасіў лекара накіраваць у СІЗА адпаведны запыт, і ён сказаў, што гэта можа быць зроблена.