Жыхар Менску, які падчас акцыі пратэсту ўключыў у сваёй машыне на знак падтрымкі песьню Віктара Цоя «Перамен», расказаў пра падрабязнасьці свайго арышту.
«Перемен требуют наши сердца!» — больш за дзесяць хвілін гэтая песьня Віктара Цоя гучала на ўсю моц з чорнага «Мэрсэдэса», які прыпаркаваўся каля менскага чыгуначнага вакзалу 3 ліпеня. У гэты час там праходзіла маўклівая акцыя пратэсту, адбываўся хапун.
Газэта «Наша Ніва» узяла інтэрвію ў Дзьмітрыя Ш. і Кацярыны П., якія тады сядзелі ў машыне. Дзьмітрый працуе наёмным дырэктарам адной менскай фірмы, Кацярына даглядае дзіця.
3 ліпеня пара накіравалася на Прывакзальную плошчу, дзе мелася адбыцца маўклівая акцыя пратэсту. Яны спынілі машыну на прыпынку грамадзкага транспарту, уключылі «аварыйку» і пачалі слухаць песьню Цоя. «Праз пару хвілін пад’ехала машына ДАІ, пыталіся ў чым справа. Мы казалі, што кампутар выдае памылку і ехаць далей ня можам. Мы патрабавалі ў іх пасьведчаньні, але нам паказвалі толькі бэджы, што пасьведчаньнем не зьяўляюцца», — расказаў Дзьмітрый. Паводле яго, ДАІшнік «настойліва патрабаваў, каб мы селі да яго ў машыну. Мы адмаўляліся. Падцягнулася падмацаваньне — людзі ў цывільным. Ня ведаю, хто гэта быў. Натуральна, што ніхто не прадстаўляўся».
«Людзі бандыцкага выгляду» выскачылі зь сіняга мікрааўтобуса без нумароў і адразу пачалі камандаваць. Мы зноў запыталіся, хто яны такія. На што атрымалі нецэнзурны адказ.
Яны спрабавалі ўдарыць мяне праз акно, таму я пачаў зачыняць акно. Спачатку іх было толькі двое, а пасьля пяць ці сем.
Каб я ня змог зачыніць акно да канца, у праём засунулі нейкую рацыю. Спрабавалі локцямі разьбіць шыбу», — патлумачыў Дзьмітрый.
Яго выцягнулі з машыны, пасадзілі ў мікрааўтобус.
«Каб я нікога ня бачыў, на вочы нацягнулі нейкую куртку. Пасыпаліся ўдары па галаве, запалохваньні».
Тым часам да Кацярыны, якая заставалася ў машыне, прыехаў асабіста начальнік ДАІ Дзьмітры Карзюк. Ён сеў у машыну і загадаў ехаць. «Мы праехалі літаральна 200 мэтраў, дзе мяне чакаў патруль, да мяне падсеў супрацоўнік ДАІ, які перад гэтым забіраў дакумэнты. У суправаджэньні шасьці машын ДАІ рухаліся да Фрунзэнскага РУУС», — расказвае Кацярына. На кіроўцу былі складзеныя пратаколы, а машына апынулася на штрафстаянцы.
Дзьмітрый расказаў, як складалі на яго рапарт у пастарунку Фрунзэнскага раёну. «Пратакол затрыманьня міліцыянт сам напісаць ня мог без падтрымкі, таму пастаянна тэлефанаваў і пытаўся, дзе ён мяне затрымліваў, а якой гадзіне, дзе я лаяўся. Яму сказалі абавязкова напісаць, што матам я выказваўся ўнутры „Мэрсэдэса“, бо было шмат кадраў, дзе засьведчана, што з машыны я не выходзіў».
Дзьмітрый Ш. кажа, што такі цынізм супрацоўнікаў міліцыі яго абурыў: «Калі фальсыфікуеце дадзеныя, дык хоць не ў маёй прысутнасьці».
У выніку Ш. трапіў у ізалятар па вуліцы Акрэсьціна. На наступны дзень быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
«На Акрэсьціна ахоўнікі ставіліся да нас максымальна пазытыўна. У Жодзіне ж нам вырашылі зладзіць цырк [перад канцом адседкі зьняволеных перавялі ў Жодзінскі ізалятар]. Нас сустракалі, як маньякаў-забойцаў. У доўгім калідоры было «маскі-шоў», некага выбарачна білі, спусьцілі сабак. На мяне самога накінуўся сабака. Добра, што ў намордніку. Людзей прымушалі ледзьве не на карачках ісьці, тварам у падлогу», — кажа Дзьмітрый.
Калі вязьняў выпускалі, іх адвезьлі на чыгуначную станцыю Чырвоны Сьцяг, бо сваякі чакалі іх каля турмы. «Людзі баяліся даваць мабільнікі нам: мы ж няголеныя, з мяшкамі пад вачыма. Добра, што дзядуля адзін не пашкадаваў. Так паведамілі сваякам.
Да нас прыехала амаль сто машын. Было шэсьць скрыняў шампанскага, гучала «Перамен!» Цоя», — кажа Дзьмітры.
Адміністрацыйная справа Кацярыны ўсё яшчэ не разгледжаная, бо пратаколы даслалі на дапрацоўку. Першапачаткова пратаколаў было ажно сем, але пакінулі толькі два. «Супрацоўніка ДАІ, які складаў тыя пратаколы, дарэчы, так і не адпусьцілі ў адпачынак, — сьмяецца Кацярына. — Сказалі, пакуль справа ня будзе скончаная, нікуды ня пойдзеш».