Інфармацыю пра нібыта ўжо пацьверджаную згоду беларускага боку прадаць расейскаму бізнэсу свае ключавыя прадпрыемствы, у тым ліку Белтрансгаз, маскоўскай «Комсомольской правде» пракамэнтаваў расейскі публіцыст, дырэктар Інстытуту праблем глябалізацыі, доктар эканамічных навук Міхаіл Дзялягін.
— Міхаіл Генадзевіч, як Вы ўспрынялі гэтую інфармацыю? Ці варта ўжо казаць пра пачатак здачы беларускімі ўладамі нацыянальнага сувэрэнітэту?
— Гэта для мяне было нечаканасьцю, таму што гэта сапраўды азначае страту сувэрэнітэту. Я спадзяюся, што гэта — усяго толькі элемэнт інфармацыйнай вайны, усяго толькі чарговая дамоўленасьць, якіх ужо было шмат у мінулым і аб якіх ужо даўно забыліся. Але калі гэта сапраўды адбудзецца, Беларусь як сувэрэнная дзяржава проста перастане існаваць. Справа ня ў тым, што для мяне нейкай безумоўнай каштоўнасьцю зьяўляецца беларускі сувэрэнітэт. Праблема ў тым, што эканамічныя мадэлі ў Расеі і ў Беларусі адрозьніваюцца кардынальна. У Расіі працягвае ажыцьцяўляцца лібэралізм у яго самай людажэрнай форме, у той час як у Беларусі сапраўды будуецца сацыяльная дзяржава з добрым узроўнем адукацыі, аховы здароўя і сацыяльнай сфэры ў цэлым.
— А наколькі справядлівае сьцьверджаньне, што бацьку проста не ўдалося старгавацца наконт кошту прадпрыемстваў з Эўразьвязам і Кітаем?
— Эўрапейцы катэгарычна адмовіліся ад зьдзелак з палітычных прычынаў, якіх і не хаваюць. Бо зразумела, што той, хто купіць прадпрыемства, дасьць такім чынам Лукашэнку грошы і будзе мець калясальныя палітычныя праблемы ў сябе на радзіме. Нікому з заходніх бізнэсоўцаў і нават буйных карпарацыяў гэта зусім ня трэба. Так што гэтая задума была асуджаная на правал з самага пачатку. А кітайцы — вельмі жорсткія і скнарлівыя перамоўнікі. І, бачачы, што Лукашэнка знаходзіцца ў вельмі цяжкім становішчы і яму да зарэзу патрэбныя грошы, яны, па ўсім відаць, рэфлекторна зьнізілі кошт да ўзроўню, які ўжо нікога не цікавіў.
— Ці варта па факце продажу беларускіх прадпрыемстваў Расеі чакаць, што сама Беларусь фактычна стане яшчэ адной нашай губэрняй, а «кіраваць» Лукашэнкам Крамлю стане не складаней, чым шараговым губэрнатарам?
— Так утрыраваць ня варта. Лукашэнка, вядома, захавае некаторую самастойнасьць, але менавіта некаторую, таму што ў яе ня будзе фінансавай, матэрыяльнай асновы. Я б параўнаў гэта з Абхазіяй, улады якой вольныя зьдзекавацца з расейскіх турыстаў і вельмі спакойна ставіцца да росту антырасейскіх настрояў, калі натоўп юнакоў урываецца ў амбасаду і ледзь не зьбівае ўсіх пагалоўна толькі з-за таго, што там ёсьць абедзенны перапынак. Але пры гэтым яны ня могуць ажыцьцяўляць ніякай эканамічнай палітыкі, паколькі ў іх няма сваёй эканомікі. Вось і Лукашэнка будзе вольны ў распальваньні прарасейскіх ці антырасейскіх настрояў, але пры гэтым сама краіна стане «бульбяной рэспублікай»…
— А ці пазбавяць намечаныя зьдзелкі беларускія прадпрыемствы ад уведзеных Захадам санкцыяў?
— Не пазбавяць. Я думаю, што Расея пры куплі гэтых прадпрыемстваў атрымае перш за ўсё магчымасьць зрынуць Лукашэнку і прасунуць на ўладныя крэслы «нармальных» лібэральных адмарозкаў кшталту Чубайса або Ясіна, які нядаўна заявіў, што, маўляў, у часе прыватызацыі ні ў кога нічога ня скралі, паколькі ні у кога нічога і не было. Вось, можа быць, тады Захад сапраўды пагодзіцца зьняць санкцыі.