Пляцоўка плянуемай Астравецкай АЭС знаходзіцца на рэгіянальным тэктанічным разломе, хаця рэгіён Балтыйскіх краін і Беларусі з сэйсьмічнага пункту гледжаньня зьяўляецца спакойным.
Такія дадзеныя аб праектах АЭС у Беларусі і Літве прадставіла ў літоўскім Сэйме загадчыца аддзела глыбінных дасьледаваньняў Літоўскай геалягічнай службы Юрга Лазаўскене, перадае DELFI.
Найноўшыя геалягічныя дадзеныя паказваюць, што найбольш сэйсьмічна небясьпечная паўночна-ўсходняя частка Літвы.
«Калі казаць пра сэйсьмічнасьць краін Балтыі і Беларусі, тут не Японія і не краіны Інданэзіі, дзе сэйсьмічнасьць вельмі актыўная. Калі параўнаць Літву і Беларусь, убачым, што сэйсьмічнасьць Беларусі большая, бо на тэрыторыі Літвы не зарэгістравана ніводнага землятрусу».
Прадстаўніца службы спаслалася на дадзеныя беларускіх і літоўскіх навукоўцаў, па якіх бачна, што пляцоўка плянуемай Астравецкай АЭС знаходзіцца на рэгіянальным тэктанічным разломе.
«Неабходныя дбайныя дасьледаваньні, але па нашых дадзеных, гэты разлом можа ссунуцца на некалькі кілямэтраў, але пляцоўка знаходзіцца на больш буйным рэгіянальным тэктанічным разломе», - сказала Лазаўскене.
«Магу адзначыць, што землятрус зьяўляецца адзінай геалягічнай зьявай, якую немагчыма прагназаваць. Нават вывяржэньне вулькана можна прагназаваць, а землятрус, пакуль не пачнецца, практычна ніхто не можа прагназаваць», - сказала Лазаўскене.
Служба склала мапу сэйсьмічнай небясьпекі Літвы, па якой відаць, што найбольш небясьпечная ў гэтым пляне паўночна-ўсходняя частка Літвы.
Пры будаўніцтве Ігналінскай АЭС была разьлічана ўстойлівасьць да землятрусу да 7 балаў па шкале Рыхтэра.