Кампанія "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" атрымала значны грамадзкі, найперш міжнародны, рэзананс. Прычым ня толькі з-за арыгінальнасьці, крэатыўнасьці яе фармату, агульнанацыянальнага маштабу. Колькасьць удзельнікаў у Менску пакуль ня ўражвае, і яна не расьце.
Думаю, галоўную рэкляму гэтай кампаніі робяць улады. Той масавы агульнанацыянальны хапун, які яны ладзяць ужо колькі дзён, стварае моцны інфармацыйны фон, надае гэтым акцыям дадатковую значнасьць. Сытуацыя сапраўды беспрэцэдэнтная. Ад пачатку кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" было затрымана каля 1730 чалавек, зь іх у Менску — 980. Такога хапуна ў сучаснай Беларусі яшчэ не было. Нават пасьля 19 сьнежня арыштаў было менш. Не было і такой колькасьці затрыманых журналістаў (73), як падчас гэтых акцый.
Зразумела, што ўлады, зважаючы на досьвед "каляровых рэвалюцый", паўстаньняў у арабскім рэгіёне, баяцца лявінападобнага разьвіцьця публічных пратэстаў і імкнуцца здушыць іх у зародку. Асабліва небясьпечнымі для ўлады такія пратэсты падаюцца ва ўмовах эканамічнага крызісу, росту сацыяльнай напружанасьці.
Але акрамя тактычных меркаваньняў, гэтыя брутальныя дзеяньні ўладаў абумоўленыя і больш сыстэмнымі прычынамі, якія вынікаюць з самой філязофіі цяперашняга рэжыму, яго ідэалягічнага канструкту. Афіцыёзная канцэпцыя грунтуецца на тым, што ў Беларусі, дзякуючы "народнаму прэзыдэнту", пабудавана "дзяржава для народа", якая карыстаецца аднадушнай падтрымкай грамадзян. У краіне "адсутнічае глеба для сацыяльных супярэчнасьцяў і канфліктаў", — кажа Лукашэнка. У такой дзяржаве народ проста па вызначэньні ня можа не любіць свайго правадыра. Таму Лукашэнка паўтарае, што "за дзейнага прэзыдэнта прагаласавала практычна ўсё насельніцтва".
А тыя людзі, якія маюць нахабства выступаць супраць адзіна слушнай дзяржаўнай палітыкі і ўсенародна любімага прэзыдэнта — "гэта не народ", "іх на ўсю краіну не набярэцца і аднаго-двух дзясяткаў". Выступаючы з пасланьнем у Нацыянальным сходзе ў красавіку сёлета, Лукашэнка казаў: "Але ў нашым грамадзтве ёсьць і невялікая, мізэрная меншасьць, адзінкі адшчапенцаў. Як вось гэтыя, псыхічна неўраўнаважаныя людзі…".
Такім чынам, публічныя пратэсты, нават ня масавыя — гэта выклік рэжыму. Яны разбураюць падмурак усёй ідэалягічнай канструкцыі, якую доўгі час будавалі ўлады. Любы пратэст непазьбежна набывае палітычны характар, нават калі тычыцца нейкіх лякальных, побытавых праблем. Сама публічная акцыя — выклік сыстэме, бо яна дэманструе пераадоленьне страху. Таму ўлады панічна баяцца ўсіх публічных выступаў.
Акрамя таго, існуе такі чыньнік, як перабольшваньне пагрозы ці то рэвалюцыі, ці то народнага паўстаньня, ці то перавароту. Бо ў цяперашняй сыстэме няма зваротнай сувязі паміж уладамі і грамадзтвам. Усе каналы выказваньня незадавальненьня, якія мае насельніцтва ў дэмакратычнай дзяржаве, у нас перакрытыя. Таму ўлады дрэнна ведаюць, што адбываецца ў грамадзтве, якія там сьпеюць гронкі гневу. А калі няма рэальнай ацэнкі сытуацыі, то зьяўляецца страх, перабольшваньне пагрозы. За выхадам на вуліцу дзясяткаў чалавек бачыцца здань рэвалюцыі. Адсюль і такі хапун.
Улады разумеюць, што рэзананс акцыя можа набыць толькі тады, калі яна апынецца ў фокусе мэдыяў. І каб прадухіліць гэта, пачалося дзікае паляваньне на журналістаў.
Але падаецца, што і ў гэтым сэнсе іх разьлік не рацыянальны. Гэта больш чым злачынства, гэта памылка. Яшчэ 10—15 гадоў таму, нэўтралізуючы журналістаў, можна было пазьбегнуць агалоскі падзеі. Сёньня мэдыі лёгка замяняе інтэрнэт, сацыяльныя сеткі. А журналістаў можа замяніць любы абывацель з мабільным тэлефонам, на які можна сфатаграфаваць разгон вулічнай акцыі і потым выкласьці ў інтэрнэт.

Ад пачатку кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку" было затрымана каля 1730 чалавек, зь іх у Менску — 980.

У цяперашняй сыстэме няма зваротнай сувязі паміж уладамі і грамадзтвам.