В. Кебіч: «Беларускі «эканамічны цуд» не адбыўся»

Вячаслаў Кебіч

Пра гэта былы прэм'ер-міністар Беларусі, галоўны супернік Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 1994 году заявіў у інтэрвію часопісу Sexus.


У гутарцы, якая адбылася да сёлетняга сьвяткаваньня Дня незалежнасьці, В.Кебіч заявіў:

У пачатку 1990-х гг. ў народзе пераважала разбэшчаная свабода, а цяпер – страх.
“У пачатку 1990-х гг. у народзе пераважала разбэшчаная свабода, а цяпер – страх. Мне вось пра салігорскіх шахцёраў распавядалі, пра трактарны завод: маўляў, зьбіраліся страйкаваць, заклікі пайшлі выйсьці на вуліцы 3 ліпеня. Але нічога ня будзе - людзей цяпер глушыць страх”.

Пра цяперашняе эканамічнае становішча і палітыку дзейнай улады экс-прэм'ер у інтэрвію сказаў:

“Мне сорамна, калі людзі тоўпяцца каля абменьнікаў або зьмятаюць тавар з
Мне сорамна, калі людзі тоўпяцца ў абменьнікаў або зьмятаюць тавар з паліц крамаў.
паліц крамаў. Яшчэ мне сорамна за галоўнага банкіра Пракаповіча. Хіба можна на ўсю краіну заяўляць: "Пакуль я кіраўнік Нацбанку, я вам заяўляю, што курс даляра будзе стаяць на месцы - у межах калідора плюс-мінус 5%". Ён жа бачыў, што нічога такога і блізка няма. Ну нельга вось так з народам жартаваць! Калі які-небудзь кіраўнік заяўляе "так", значыць, будзе "не". "Беларускі эканамічны цуд" не адбыўся. Зрэшты, не выцягвайце зь мяне больш нічога. Мне ўжо 75 гадоў".