Аксана Пачобут празь некалькі хвілін пасьля выхаду з залі суду, дзе быў абвешчаны прысуд ейнаму мужу Андрэю Пачобуту, адказала на пытаньні карэспандэнта Радыё Свабода:
Радыё Свабода: "Аксана, ведаем, што вы настройваліся чакаць чатыры гады. Як успрынялі гэты прысуд?".
Аксана Пачобут: "Безумоўна, я вельмі задаволеная. Але гэтая адтэрміноўка на два гады не дае мне спакою. Усё ж такі маю надзею, што за два гады ў нас нешта зьменіцца ў краіне, і, можа, нават нашмат хутчэй. І тады Андрэй зможа спакойна працаваць так, як ён працуе — добра, натхнёна, і ўсё ў яго будзе ў парадку. Але зараз я вельмі задаволеная, што магу яго проста бачыць".
Радыё Свабода: "Аксана, вельмі ўражвае, што побач з вамі ўсе дні працэсу былі дзеці. Як яны гэта перажылі?".
Аксана Пачобут: "Старэйшая дачка ў нас ужо дарослая, яна ўсё разумее, бо выхоўвалася ў пэўнай атмасфэры, у пэўных бацькоў. Яна таксама вельмі задаволеная, нават трохі ня плача. Яна таксама не чакала, бо як мяне Андрэй, так і я яе настройвала на тое, што прысуд будзе жорсткі і нейкі час ёй давядзецца расьці бяз бацькі".
Радыё Свабода: "Дзе цяпер Андрэй?".
Аксана Пачобут: "Зараз яго ўжо людзі трохі адпусьцілі, бо адразу, як толькі яго вызвалілі, тут нешта неверагоднае вакол яго рабілася. Адразу цяпер мы едзем назад у турму, каб забраць яго рэчы. А ў бліжэйшы час — думаю, што ён найперш захоча сустрэць усіх сваіх сяброў, якія празь ягоны працэс знаходзяцца на "сутках", сваіх калег зь "Белсату, сваіх калег па "Саюзе палякаў" — для іх гэта сьвята сапраўднае, неспадзяваная сустрэча".
Сёньня ў Ленінскім раённым судзе Гародні журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады. Пачобута вызвалілі ў залі суду.