«Саўка ды Грышка» ў Горадні

1 ліпеня ў Горадні Лявон Вольскі прэзэнтаваў кружэлку «Саўка ды Грышка, год першы» зь «Бібліятэкі Свабоды ХХІ стагодзьдзя». Разам зь Лявонам прыехалі ўкладальнікі — Аляксей Знаткевіч і Ягор Маёрчык.

Your browser doesn’t support HTML5

"Саўка і Грышка" ў Горадні


На канцэрт сабралася поўная заля — каля двухсот чалавек — пераважна моладзь, бацькі з малымі дзецьмі. Адбываўся канцэрт у залі, дзе звычайна зьбіраецца на сходы Саюз палякаў, у старым падворку ля Генконсульства Польшчы.

Самыя маленькія ўдзельнікі канцэрту.
Дыск прэзэнтуе Аляксей Знаткевіч.
Лявон Вольскі ў праекце сьпяваў і за Саўку і за Грышку.
Кожную песьню публіка сустракала аплядысмэнтамі.
Апошнюю песьню «Тры чарапахі» заля сьпявала хорам і стоячы.