А вот як не любіць гэта поле, і бор,
I зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, –
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
У гэтых радках, якія напісаў больш ста гадоў таму Янка Купала, увесь нацыянальны характар беларуса – ад ціхамірнага сузіраньня наўкольнае красы радзімы – да безагляднае адвагі ў ратаваньні яе ад чужанскіх віхораў, калі з амаль заўсёдна маўклівых вуснаў раптам вырываецца грозны крык. Яраш Малішэўскі – пра крык у беларускай літаратуры.
Змагацца з ворагам можна ня толькі зброяй. Сатыра таксама цаляе ў дзясятку. Беларускі селянін у вершы, што з’явіўся ў 1908 годзе, ужо не заліваецца сьлязьмі ад адвечных нягодаў. А паразважаць яму ёсьць над чым. У Расеі нядаўна прынялі канстытуцыю, тую, што абяцала нечуваныя дагэтуль свабоды. Здавалася б, краіна зьмянілася: жыві і радуйся. Ды насамрэч – усё тое самае.
Божа ты мой мілы!
Б'юся я, як гад,
Толькі ж дзе ні ткнуся –
“Асадзі назад!”
Ранейшага смутку няма, але “працэсы ідуць”. І калі даўней безвыходнасьць нараджала роспач і плач, дык цяпер – іронію і пагарду. Селянін нібы з’едліва жартуе, ды толькі адчуваецца, што ад гэтых жартаў ужо недалёка да нечага вельмі паважнага. Каб “заглянула сонца і ў наша ваконца”, давядзецца пазмагацца. І селянін ужо хавацца ня будзе. Дарма, што з усіх бакоў гукае навалач: “Асадзі назад!”
“Валасы, якія крычаць” – вусьцішная гісторыя пра тое, як праз уласныя слабасьці ўпушчанае ў хату зло пачынае расьці, пашырацца і апаноўваць усё наўкол. На прыкладзе чалавека, які разбурыў сваю сям’ю, уласнае шчасьце, паказана, як зло ўбіраецца ў якія заўгодна формы, як здольнае яно засьляпіць вочы. Са старонак гучыць: тое, што разбурае твой сьвет, у якім мы жывем спрадвеку, традыцыі, якія стваралі твае продкі, аніяк ня можа быць станоўчым. На жаль, прыкладаў, калі на гэта забываюцца ня толькі асобныя людзі, а цэлыя народы, стае. Наагул у Баршчэўскага такіх папярэджаньняў багата, бо і сам ён жыў у той самы час, калі чарговы раз разбуралі, нішчылі нашую цывілізацыю. Бог ці Шатан – трэба абіраць. Трэцяга нямашака.
“Пакінуў я свой дом. Страшна ў ім жыць, страшна выйсьці ў поле і бачыць лугі, пагоркі і лясы, бо там усюды з’яўляецца перад маімі вачыма чорная, як у д’ябла, постаць жахлівага старца”.
Характэрны для Быкава твор, дзе чалавек ставіцца ў сьціснутую сытуацыю – паміж жыцьцём і сьмерцю. Аўтар дае магчымасьць вельмі абвострана адчуць гэта і чытачу на прыкладзе шасьцёх чалавек, пакінутых прыкрываць адступленьне батальёну на пераездзе. Сьмяротнікі. Кожны зь іх пражывае і перажывае па-свойму гэты кароткі час. Зусім розныя лёсы, зусім розныя людзі, якія б і не сустрэліся ніколі, каб не вайна, што паставіла іх разам – тварам да сьмерці. Як хто сустрэне яе? Кім будзе ў апошнія імгненьні? А акалічнасьці складаюцца гэткім чынам, што сам чалавек амаль нічога зьмяніць ня можа, выбар мінімальны. Вось тут і праяўляецца, хто ты ёсьць насамрэч. Усё разьбіраецца да драбніцаў, каб кожны сам мог задаць сабе пытаньне: а што б зрабіў я? А ў фінале – “клясычны” беларус Глечык, які застаецца перад сьмерцю ўжо сам-насам. І жураўліны крык – як рэквіем па гэтым юнаку, які толькі пачынаў жыць, па ўсіх тых, каго прыбрала тая вайна.
Менск, “Мастацкая літаратура”, 1972
З аднаго боку тут – наступ тэхнікі, жалеза, якое перайначвае ўсё на гэтай зямлі, калі зямля сама раве жалезным крыкам. А побач – цішыня, спакой, звыклы ўклад. І людзі, якія губляюцца ў новым сьвеце-сусьвеце, страчваючы сваё, адвечнае.
“Не магу я жыць у шуме і крыку. Усюды жалеза, людзі, як жалезныя. Гіне цішыня… Тое, што было, творанае некім невядома калі, мінулася, - было яно прывычнае, спакойнае і роднае. Тое, што прыйшло – чужое, незразумелае. Вакол – жах існаваньня.”
Гэты цягнік, які ляціць наперад з “громам і крыкам” – сымбаль пераменаў. Ён нібы кроіць мяжу двух сусьветаў – старога і новага. І многія бачаць у “радаснай песьні вялікага імкненьня” новае жыцьце. Тое, якое ўздыме, адарве ад соннай зямлі, ад аджылага – да новых сьветлых даляў. Дзе людзі зажывуць гэтак, як і ня марылі. Прыўзьнятасьць, натхнёнасьць, энтузіязм… Працэс сьцьвярджэньня новых каштоўнасьцяў у грамадзтве. Старое ламаецца, падае і зьнікае. І Чорны чакаў гэтага новага. Сустракаў з надзеяй. Ды толькі радасьць была кароткай, пра што сьведчыць і ягоны ўласны лёс.
Калі ў гэтым творы аўтар захапляецца “жалезнымі людзьмі”, якія ўспрымаюць “ціхіх” як недарэчнасьць, то далей погляды самога Чорнага шмат у чым зьмяняліся.
“Ад магутнага крыку раптоўна страсянулася ноч. Толькі заплакала нешта ціхім, сьлізкім плачам за кустамі ў балоце…”
Каму, як ня Панчанку, які з маленства гадаваўся ў дрымучых бярэзінскіх лясах, ведаць усё пра хараство роднага краю? І ўзаемадачыненьні чалавека і прыроды, пошукі гармоніі паміж імі – адна з тых найгалоўных тэмаў, што хвалявалі яго ў сямідзесятыя. Тое, што актуальнае заўжды, у адрозьнене ад мітусьні ды лёзунгаў. Паэт кажа пра пагрозу самазьнішчэньня чалавека, рыхтык тая самая сойка, што папярэджвае пра небясьпеку ў лесе.
Што ж ты крыкам мяне сустракаеш?
Мы маглі б падружыцца, бадай.
Ці то ворагаў многа маеш?
Ці то мне пагражае бяда?
З выданьнем кнігі было багата клопату. У пільных цэнзараў паўставалі пытаньні: а якую такую трывогу сойка адчувае? А зь якой нагоды трывожыцца паэт? Колькі вершаў з кнігі было прыбрана, хацелі нават зьняць і саму назву зборніка і гэткі ж верш. Ды ўсё ж зборнік выйшаў пад назвай «Крык сойкі», стаўшыся адной з найбольш прыкметных беларускіх паэтычных кніг у сямідзесятыя.
I зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, –
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
У гэтых радках, якія напісаў больш ста гадоў таму Янка Купала, увесь нацыянальны характар беларуса – ад ціхамірнага сузіраньня наўкольнае красы радзімы – да безагляднае адвагі ў ратаваньні яе ад чужанскіх віхораў, калі з амаль заўсёдна маўклівых вуснаў раптам вырываецца грозны крык. Яраш Малішэўскі – пра крык у беларускай літаратуры.
ЯКУБ КОЛАС. АСАДЗІ НАЗАД! ЗБОР ТВОРАЎ У 20 ТАМАХ. Т. 2.
Менск, “Мастацкая літаратура”, 1990Божа ты мой мілы!
Б'юся я, як гад,
Толькі ж дзе ні ткнуся –
“Асадзі назад!”
Ранейшага смутку няма, але “працэсы ідуць”. І калі даўней безвыходнасьць нараджала роспач і плач, дык цяпер – іронію і пагарду. Селянін нібы з’едліва жартуе, ды толькі адчуваецца, што ад гэтых жартаў ужо недалёка да нечага вельмі паважнага. Каб “заглянула сонца і ў наша ваконца”, давядзецца пазмагацца. І селянін ужо хавацца ня будзе. Дарма, што з усіх бакоў гукае навалач: “Асадзі назад!”
ЯН БАРШЧЭЎСКІ. ВАЛАСЫ, ЯКІЯ КРЫЧАЦЬ. Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях.
Менск, Мастацкая літаратура, 1990“Валасы, якія крычаць” – вусьцішная гісторыя пра тое, як праз уласныя слабасьці ўпушчанае ў хату зло пачынае расьці, пашырацца і апаноўваць усё наўкол. На прыкладзе чалавека, які разбурыў сваю сям’ю, уласнае шчасьце, паказана, як зло ўбіраецца ў якія заўгодна формы, як здольнае яно засьляпіць вочы. Са старонак гучыць: тое, што разбурае твой сьвет, у якім мы жывем спрадвеку, традыцыі, якія стваралі твае продкі, аніяк ня можа быць станоўчым. На жаль, прыкладаў, калі на гэта забываюцца ня толькі асобныя людзі, а цэлыя народы, стае. Наагул у Баршчэўскага такіх папярэджаньняў багата, бо і сам ён жыў у той самы час, калі чарговы раз разбуралі, нішчылі нашую цывілізацыю. Бог ці Шатан – трэба абіраць. Трэцяга нямашака.
“Пакінуў я свой дом. Страшна ў ім жыць, страшна выйсьці ў поле і бачыць лугі, пагоркі і лясы, бо там усюды з’яўляецца перад маімі вачыма чорная, як у д’ябла, постаць жахлівага старца”.
ВАСІЛЬ БЫКАЎ. ЖУРАЎЛІНЫ КРЫК. ВЫБРАНЫЯ ТВОРЫ Ў 2 Т. Т. 1.
Менск, Мастацкая літаратура, 1974
КУЗЬМА ЧОРНЫ. ЖАЛЕЗНЫ КРЫК. Збор твораў у 8 т. Т.1.
Менск, “Мастацкая літаратура”, 1972З аднаго боку тут – наступ тэхнікі, жалеза, якое перайначвае ўсё на гэтай зямлі, калі зямля сама раве жалезным крыкам. А побач – цішыня, спакой, звыклы ўклад. І людзі, якія губляюцца ў новым сьвеце-сусьвеце, страчваючы сваё, адвечнае.
“Не магу я жыць у шуме і крыку. Усюды жалеза, людзі, як жалезныя. Гіне цішыня… Тое, што было, творанае некім невядома калі, мінулася, - было яно прывычнае, спакойнае і роднае. Тое, што прыйшло – чужое, незразумелае. Вакол – жах існаваньня.”
Гэты цягнік, які ляціць наперад з “громам і крыкам” – сымбаль пераменаў. Ён нібы кроіць мяжу двух сусьветаў – старога і новага. І многія бачаць у “радаснай песьні вялікага імкненьня” новае жыцьце. Тое, якое ўздыме, адарве ад соннай зямлі, ад аджылага – да новых сьветлых даляў. Дзе людзі зажывуць гэтак, як і ня марылі. Прыўзьнятасьць, натхнёнасьць, энтузіязм… Працэс сьцьвярджэньня новых каштоўнасьцяў у грамадзтве. Старое ламаецца, падае і зьнікае. І Чорны чакаў гэтага новага. Сустракаў з надзеяй. Ды толькі радасьць была кароткай, пра што сьведчыць і ягоны ўласны лёс.
Калі ў гэтым творы аўтар захапляецца “жалезнымі людзьмі”, якія ўспрымаюць “ціхіх” як недарэчнасьць, то далей погляды самога Чорнага шмат у чым зьмяняліся.
“Ад магутнага крыку раптоўна страсянулася ноч. Толькі заплакала нешта ціхім, сьлізкім плачам за кустамі ў балоце…”
ПІМЕН ПАНЧАНКА. КРЫК СОЙКІ.
Менск, “Мастацкая літаратура”, 1976Каму, як ня Панчанку, які з маленства гадаваўся ў дрымучых бярэзінскіх лясах, ведаць усё пра хараство роднага краю? І ўзаемадачыненьні чалавека і прыроды, пошукі гармоніі паміж імі – адна з тых найгалоўных тэмаў, што хвалявалі яго ў сямідзесятыя. Тое, што актуальнае заўжды, у адрозьнене ад мітусьні ды лёзунгаў. Паэт кажа пра пагрозу самазьнішчэньня чалавека, рыхтык тая самая сойка, што папярэджвае пра небясьпеку ў лесе.