На чэмпіянаце Эўропы па баскетболе ў Быдгашчы група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу з-за бела-чырвона-белых сьцягоў, паведамілі Радыё Рацыя і Эўрарадыё.
Увечары 25 чэрвеня група беларускіх заўзятараў была выдаленая з матчу Беларусь-Літва на чэмпіянаце Эўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім горадзе Быдгашчы. Прычынай выдаленьня беларусаў стала іх адмова згарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі.
За 30 хвілінаў да пачатку матча беларусы разгарнулі на трыбуне вялікі бела-чырвона-белы сьцяг. Спачатку да заўзятараў падышла прадстаўніца арганізатараў чэмпіянату зь Нямеччыны Ванэса Ройтэр. Яна пачала казаць, што «балець» беларусы могуць толькі пад афіцыйным чырвона-зялёным сьцягам. Калі ж заўзятары адмовіліся здымаць сьцяг, гэта зрабіла сама Ройтэр.
У другім тайме матча беларусы разгарнулі ў руках невялікія бела-чырвона-белыя сьцягі. У выніку да заўзятараў увесь другі тайм падыходзілі то ахоўнікі, то арганізатары і прасілі прыбраць сьцягі.
Пальскія гледачы былі зьдзіўленыя і абураныя паводзінамі аховы. Падтрымаць беларусаў прыйшоў нават літоўскі заўзятар разам са сваім нацыянальным сьцягам.
Дачакаўшыся перапынку, калі тэлевізійныя камэры не працуюць, арганізатары пачалі дзейнічаць. Да трох беларусаў з нацыянальнымі сьцягамі прыбегла каля 7 ахоўнікаў, якія пачалі забіраць сьцягі і выводзіць заўзятараў. Адзін зь беларусаў адмовіўся ісьці і ўхапіўся рукамі за агароджу. У выніку яму заламалі за сьпінай рукі і проста вынесьлі з залі.