Мясьніковіч абяцае патраціць крэдыт ЭўрАзЭС на стабілізацыю валютнага рынку

Міхаіл Мясьніковіч

Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч пацьвердзіў, што Беларусь атрымала 800 мільёнаў першай часткі крэдыту ЭўрАзЭС.

«Учора 800 мільёнаў даляраў паступілі ў Стабілізацыйны фонд. Гэтыя сродкі будуць выкарыстаныя рацыянальна, каб збалянсаваць валютны рынак», — заявіў Мясьніковіч, які знаходзіцца ў Пецярбургу.

Сродкі, паводле Мясьніковіча, будуць накіраваныя таксама на вырашэньне праблемы канвэртацыі валюты, перадае Інтэрфакс.

«Сёньня існуе пэўная праблема з канвэртаваньнем. Сродкі будуць выкарыстаныя таксама на гэтыя мэты», — заявіў кіраўнік ураду Беларусі.