У сераду ўвечары амаль у трох дзясятках беларускіх гарадоў плянуюцца чарговыя акцыі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». Яе арганізатары ў інтэрнэце запрашаюць людзей на цэнтральныя плошчы гарадоў, каб разам паўдзельнічаць у маўклівым пратэсьце супраць цяперашняга рэжыму.
Тым часам мясцовыя ўлады чыняць перашкоды, каб акцыі не адбыліся. На плошчах і пляцоўках шмат дзе нечакана заплянаваныя розныя афіцыйныя мерапрыемствы.
Пра падрыхтоўку да акцыі інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
У Салігорску — 4-я па ліку акцыя «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі»
Акцыя ў сераду будзе чацьвёртай па ліку ў Салігорску. Гэта ўдакладніў для «Свабоды» мясцовы карыстальнік інтэрнэт-рэсурсу vkontakte.ru Аляксей Д.:
«Удзельнікі першай сустрэчы 8 чэрвеня вырашылі, што яны зьбяруцца яшчэ і ў нядзелю, 12 чэрвеня. Таму ў нас сапраўды ўжо чацьвёртая сустрэча».
Суразмоўца зьвяртае ўвагу, што ў сераду салігорцы сустракаюцца ў цэнтры гораду на плошчы, прычым сярод удзельнікаў — ня толькі сталыя сябры апазыцыі.
Па словах спадара Аляксея, уваход на плошчу ў Салігорску могуць заблякаваць:
«Ведаеце, я яшчэ ўчора зьвярнуў увагу, што над плошчай павесілі транспарант з надпісам пра пачатак вайны. Чуў таксама пра заплянаваныя ўладай афіцыйныя мерапрыемствы, кшталту мітынгу ці сходу. Але пакуль на плошчы я ня быў».
«Свабода» раней паведамляла, што ў Салігорску за папярэднімі акцыямі сачылі супрацоўнікі міліцыі й КДБ. Таксама «сілавікі» спрабавалі затрымліваць актыўных удзельнікаў, аднак далей за праверку дакумэнтаў і гутаркі ў аддзеле міліцыі справа не пайшла.
«Мы прыйдзем!» — заяўляюць раней затрыманыя
Грамадзкі актывіст Міхаіл Васільеў паведаміў «Свабодзе», што чарговая «акцыя маўклівых» пачнецца ў Барысаве а 19 гадзіне. Суразмоўца спадзяецца на посьпех, бо ўжо мінулым разам удзельнікі не спалохаліся папярэджаньняў мясцовай улады.
Васільеў: «Мінулы раз нас папярэджвалі, што на плошчу прыходзіць ня трэба, бо там нібыта адбываецца прыборка тэрыторыі, будзе працаваць спэцыяльная тэхніка. Што зараз прыдумаюць улады, я ня ведаю».
Карэспандэнт: «А што сёньня кажуць удзельнікі плянаванай акцыі, які ў іх настрой? Могуць быць так званыя зачысткі і арышты?».
Васільеў: «Так, мінулым разам у Барысаве было затрымана 27 чалавек — больш, чым дзе ў Беларусі. І ўсё роўна людзі заяўляюць: „Мы прыйдзем! Хіба мы ня можам гуляць у сваім горадзе?“
Дарэчы, з 27 чалавек, якіх затрымалі, 25 я ня ведаю, не знаёмы зь імі. Яны — не апазыцыянэры. Аднак калі я аднаго зь іх сустрэў і размаўляў, то ён заявіў, што моцна крыўдуе на ўладу. Кажа: „Я чуў, што людзі будуць зьбірацца. Ну, прыйшоў, каб паслухаць… А за што міліцыянты мяне забралі?! За што арыштавалі?! Я наступны раз абавязкова зноў прыйду!“.
Такія настроі ў людзей, якія ня лічаць сябе апазыцыянэрамі».
Лукашэнка — у крэпасьці, людзі — на плошчы
Тэлефануем у Берасьце праваабаронцу Ўладзімеру Вялічкіну. Што чуваць пра падрыхтоўку да акцыі — як дэмакратаў, так і ўладных структураў?
Вялічкін: «Думаю, што той, хто жадае далучыцца да акцыі, прыйдзе на цэнтральную плошчу нашага гораду. Іншая справа, наколькі гэта ўдасца з-за аховы міліцыі».
Карэспандэнт: «Мы маем паведамленьне, што да галоўнай плошчы ў Берасьці пачалі звозіць мэталічныя турнікеты…».
Вялічкін: «Яны там з учарашняга дня. Магчыма, што іх мала, таму давозяць…»
Карэспандэнт: «Яшчэ, відаць, сытуацыя ў Берасьці ўскладняецца тым, што ў крэпасьці знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка».
Вялічкін: «Паведамлена, што ён знарок паедзе ў крэпасьць. Таму, відаць, і ў горадзе ўсё спакойна. Каб у горад ехаў, то тут даўно б зачышчалі ды правяралі… Праўда, міліцыя ёсьць, але ня вельмі шмат — на спэцыяльных аўтамабілях зь мігалкамі. Аднак нейкага адмысловага ажыятажу няма…».
Загадана заняць плошчу Перамогі пад рэпэтыцыю забаўляльнага мерапрыемства
22 чэрвеня на плошчы Перамогі праводзіцца рэпэтыцыя імпрэзаў да Дня гораду — 1037 угодкі Віцебску будуць адзначаць у гэтыя выходныя. Паводле ранейшых плянаў, рэпэтыцыя мелася адбыцца толькі ў пятніцу, прычым на другой палове плошчы — каля манумэнта ў гонар вызваліцеляў Беларусі ад фашызму. Дату і месца рэпэтыцыі перанесьлі 21 чэрвеня.
У Дзень гораду на плошчы Перамогі маюць адбыцца парады нявест і рэтрааўтамабіляў, а 26 чэрвеня — сьвята мясцовай дзяржаўнай газэты «Віцьбічы». На той частцы плошчы, якая прылягае да дома № 8 па Маскоўскім праспэкце, загадана сабрацца ўдзельнікам сьвяточных імпрэзаў, а таксама прадстаўнікам віцебскіх прадпрыемстваў.
Якраз тут штосерады зьбіраліся ўдзельнікі акцыі «рэвалюцыя праз сацыяльную сетку». У мінулую сераду іх было каля 200 чалавек.
У сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» на старонцы падзеі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку. Віцебск» зьявілася інфармацыя, што па ўсіх вялікіх гарадах загадана заняць цэнтральныя плошчы пад розныя мерапрыемствы.
Удзельнікаў «гуляньняў» выклікаюць ідэолягі
У навучальных установах тым часам ідуць масавыя прафіляктычныя гутаркі з удзельнікамі «гуляньняў» у мінулую сераду. Пра гэта распавёў студэнт ВДУ Раман:
«Тром чалавекам, якія былі на гуляньнях, намесьніца дэкана па ідэалягічнай працы параіла не актыўнічаць „ВКонтакте“ і па серадах сядзець дома! Маю сяброўку, якая навучаецца ў мэдычным унівэрсытэце, таксама выклікалі на прафіляктычную гутарку».
Тое, што 22 чэрвеня, на 70-я ўгодкі пачатку Вялікай Айчыннай вайны, на сымбалічнай плошчы Перамогі ў Віцебску будуць ладзіцца далёка не жалобныя і не мэмарыяльныя імпрэзы, выклікала хвалю абурэньня ў інтэрнэце.
У Полацку на плошчы Свабоды, дзе ў мінулую сераду сабралася некалькі дзясяткаў мясцовых жыхароў, сёньня таксама зьбіраюцца ладзіць забаўляльнае мерапрыемства, распавёў тамтэйшы актывіст Віктар Калесьнік:
«Зьбіраліся на плошчы Свабоды, гэта цэнтар гораду каля гарвыканкаму. Ня ведаю, можа, у іх вайна пачалася… Але спаборніцтвы па страйкболе — гэта калі людзі пераапранутыя бегаюць і страляюць адзін у аднаго шарыкамі — таксама праводзяцца на плошчы Свабоды ў Полацку. І якраз у той самы час, калі людзі зьбіраюцца разам, каб памаўчаць…».
Праз інтэрнэт людзі абмяркоўваюць, як і дзе зьбірацца, калі на цэнтральных плошчах гарадоў і мястэчак будуць нейкія перашкоды. А 19 вечара акцыі, або, як цяпер кажуць некаторыя, «гуляньні», маюць адбыцца ў Віцебску, Полацку, Наваполацку, Воршы, а таксама ў некаторых райцэнтрах вобласьці.
У сацыяльных акцыях бярэ ўдзел апалітычная моладзь
Нават у невялікіх гарадках на Гарадзеншчыне маладыя людзі выходзяць на цэнтральныя плошчы кожную сераду і гуляюць, падтрымліваючы ініцыятыву маўклівага пратэсту.
Ранейшыя акцыі адбыліся ў Лідзе, Ваўкавыску, Слоніме, Мастах. У Лідзе, да прыкладу, сабралася каля 70 маладых людзей. Улады арганізавалі для іх раздачу раённай газэты. Маладыя людзі бралі газэты, а потым, сядаючы на бардзюр, падкладалі пад сябе.
Сёньня адзін з удзельнікаў акцыі паведаміў нашаму радыё, што на месцы яе правядзеньня побач з Домам афіцэраў улады заплянавалі канцэрт самадзейнасьці.
У Ваўкавыску адміністрацыя каледжу запрашала бацькоў удзельнікаў акцыі на размову. Адзін з удзельнікаў паведаміў, што 9 чалавек выклікалі на размову ў КДБ.
20 чалавек сабраліся мінулым разам у Мастах. Удзельнікі маюць надзею, што зьбяруцца і сёньня. Кажа адзін з актывістаў:
Спадар: «Вядома, што маладыя людзі даведваюцца пра гэта з інтэрнэту. І вось на гэтым тыдні многія прыходзілі, пыталіся і казалі, што хочуць таксама ўзяць удзел у акцыі».
У Слоніме ўдзельнікі сацыяльнай акцыі плянуюць спачатку ўшанаваць памяць загінулых у Другой усясьветнай вайне. Кажа адзін з актывістаў:
Спадар: «Напачатку плянуем паехаць ушанаваць памяць загінулых у Другой усясьветнай вайне: побач са Слонімам былі расстраляныя больш за 10 тысяч чалавек. Сёньня ж дзень пачатку той страшнай вайны. Ускладуць там кветкі, а потым усе ў цэнтар у межах сацыяльнай акцыі».
Ва ўсіх гарадах адзначаюць, што ў сацыяльных акцыях практычна нідзе не бяруць удзелу актывісты палітычных партыяў і рухаў.
Што будзе сёньня на Савецкай плошчы ў Горадні?
Мінулым разам сярод затрыманых на Савецкай плошчы ў Горадні быў Дзьмітры Бандарчук. Што будзе сёньня на плошчы?
Бандарчук: «Мы ведаем, што на гэтым тыдні былі „размовы“, выклікалі людзей у КДБ. Ня ведаю, наколькі гэта можа спалохаць людзей. Сапсаваць настрой можа толькі надвор’е. А ўвогуле вырашыць праблему такіх плошчаў па ўсёй Беларусі можа толькі дыялёг з уладай. Таму я б раіў чыноўнікам выходзіць да людзей і размаўляць, спрабаваць вырашыць іхнія праблемы».
Якія ўсё ж такі прадчуваньні: ці выйдуць гарадзенцы на Савецкую плошчу?
Бандарчук: «За апошні тыдзень у нашай краіне, па сутнасьці, нічога не зьмянілася. Таму — чаму настрой павінен зьмяніцца? Чаму, калі людзі выходзілі на мінулым тыдні, то на гэтым яны не захочуць выходзіць? Таму я лічу, што яны выйдуць. Мы ведаем пра падрыхтоўку ўладаў таксама. Гэта сьведчыць пра тое, што яны таксама прагназуюць — людзі выйдуць. Мы ведаем: павінны выйсьці сёньня БРСМ-аўцы і ўзяць у кола ўсіх удзельнікаў гэтай акцыі на Савецкай плошчы.
Гарадзенец Андрэй таксама хоча быць на Савецкай плошчы ў Горадні:
«Я думаю, не баяцца тыя, хто ведае, як сябе паводзіць пры кантактах зь міліцыяй. Я спадзяюся, што людзей будзе з кожным разам усё больш і больш. Тэмпэратура ў грамадзтве расьце. Людзі будуць выходзіць, хаця б у пошуках адэкватных магчымасьцяў выказваць сваю пазыцыю адносна таго, што адбываецца».
«Будзе яшчэ адзін добры дзень»
У Гомелі, Мазыры, Сьветлагорску ў сацыяльных сетках і на некаторых незалежных сайтах зьявіліся абвесткі: «Сустракаемся кожную сераду ў 19.00. Чарговая сустрэча — 22.06.2011». Пазначана й месца: «Твой горад — галоўная плошча». Сьцьвярджаецца, што сёньня «будзе яшчэ адзін добры дзень».
Адзін з маладых гамельчукоў, які ў мінулую сераду быў на плошчы Леніна і трапіў пад разгон спэцназу, тлумачыць, чаму не цураецца маўклівых акцыяў пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку»:
«Вядома, мая свабода па-ранейшаму застаецца маёй свабодай. Людзі ў большасьці сваёй салідарныя з прычыны ўсім вядомай: усе супраць».
Сьветлагорскі грамадзкі актывіст апавёў, што ў іхнім горадзе ў сацыяльнай сетцы няма нейкай адмысловай інфармацыі:
«У сацыяльных сетках, калі глядзець на Facebook, нічога асаблівага няма, апрача абвестак выходзіць на марш маўклівых. Паводле маёй інфармацыі, у мінулую сераду чалавек сорак на плошчы гулялі, і міліцыя іх не ганяла. Не было ні лёзунгаў, ні сьцягоў».

МЕНШЧЫНА

БАРЫСАЎ

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

ВІЦЕБШЧЫНА

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

Мы ведаем: павінны выйсьці сёньня БРСМ-аўцы і ўзяць у кола ўсіх удзельнікаў гэтай акцыі на Савецкай плошчы.
Бандарчук: «За апошні тыдзень у нашай краіне, па сутнасьці, нічога не зьмянілася. Таму — чаму настрой павінен зьмяніцца? Чаму, калі людзі выходзілі на мінулым тыдні, то на гэтым яны не захочуць выходзіць? Таму я лічу, што яны выйдуць. Мы ведаем пра падрыхтоўку ўладаў таксама. Гэта сьведчыць пра тое, што яны таксама прагназуюць — людзі выйдуць. Мы ведаем: павінны выйсьці сёньня БРСМ-аўцы і ўзяць у кола ўсіх удзельнікаў гэтай акцыі на Савецкай плошчы.
Гарадзенец Андрэй таксама хоча быць на Савецкай плошчы ў Горадні:
«Я думаю, не баяцца тыя, хто ведае, як сябе паводзіць пры кантактах зь міліцыяй. Я спадзяюся, што людзей будзе з кожным разам усё больш і больш. Тэмпэратура ў грамадзтве расьце. Людзі будуць выходзіць, хаця б у пошуках адэкватных магчымасьцяў выказваць сваю пазыцыю адносна таго, што адбываецца».
ГОМЕЛЬШЧЫНА