Дэпутатка Бундэстагу Марына Шустэр заявіла пра сваю ўсебаковую падтрымку беларускаму палітзьняволенаму 23-гадоваму Паўлу Вінаградаву.
Ён асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.
Нямецкая вольная дэмакратка, каардынатарка парлямэцкай фракцыі ў пытаньнях правоў чалавека і гуманітарнай дапамогі Марына Шустэр такім чынам далучылася да кампаніі «Шэфства над палітвязьнямі». Кампанія ініцыяваная некалькі месяцаў таму праваабарончай арганізацыяй «Libereco — Partnership for Human Rights» са штаб-кватэрай у Боне. Яе мэта — каб кожны палітзьняволены ў Беларусі і яго сям’я атрымалі маральную ды палітычную падтрымку з боку нямецкіх парлямэнтароў. Сутнасьць такога падыходу ў тым, каб сачыць за праблемамі “падшэфнага” палітвязьня, падтрымліваць, у тым ліку і матэрыяльна, ягоную сям'ю, распаўсюджваць інфармацыю пра палітзьняволеных у Беларусі з мэтай іх вызваленьня.
Раней пра сваё шэфства над палітвязьнямі Мікітам Ліхавідам, Паўлам Севярынцам, Зьмітром Дашкевічам, Аляксандрам Атрошчанкавым, Міколам Статкевічам Андрэем Саньнікавым, Зьмітром Бандарэнкам заявілі сябра Бундэстагу і ПАРЭ Мануэль Cарацін, сябра Эўрапарлямэнту Міхаэль Галер, нямецкія дэпутаты Крыстофэр Штрэсэр, Франц Цёнэс, Марылюіза Бэк, польскі эўрадэпутат Марэк Мігальскі.
Марына Шустэр аргумэнтавала сваё рашэньне так:
«Як экспэрт па правах чалавека, я выступаю за адмену ўсіх палітычна матываваных рашэньняў і спыненьне рэпрэсій у дачыненьні да дысыдэнтаў і незалежных СМІ. Павал Вінаградаў і ўсе іншыя палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя і рэабілітаваныя, паколькі ўвесь народ Беларусі мае права жыць ва ўмовах свабоды і годнасьці. Я падтрымліваю намаганьні за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі, а таму стаю на баку Паўла Вінаградава і яго паплечнікаў».