Саўладальнік "Уралкалію" падасьць заяўку на "Беларуськалій"

Беларуськалій, Салігорск

Расейскі бізнэсовец Сулейман Керымаў, саўладальнік "Уралкалію" цягам месяцаў плянуе падаць заяўку на набыцьцё актываў беларускага ААТ "Беларуськалій", паведаміў прэзыдэнт кампаніі Ўладзіслаў Баумгэртнэр у інтэрвію газэце Daily Mail.

Ён адзначыў, што гэта "цікавы для куплі актыў" і дадаў, што
цікавасьць кампаніі да набыцьця новых актываў абумоўлена чаканьнямі значнага росту попыту на ўгнаеньні.

"Мы прагназуем, што ў 2011 годзе сусьветны рынак хлоркалію дасягне 57-60 мільёнаў тон у год і будзе расьці на 3% штогод цягам наступных 10 гадоў".