Ашчадны банк Расеі пачаў абмяркоўваць магчымасьць крэдытаваньня ўгоды для куплі кампаніяй Сулеймана Керымава "Нафта Масква" кантролю ў "Беларуськаліі".
Пра гэта паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-АФІ" намесьнік прэзыдэнта-старшыні праўленьня банку Андрэй Данскіх.
"Мы пачалі папярэдняе абмеркаваньне крэдытаваньня структур
Керымава для куплі долі ў "Беларуськаліі", – сказаў ён.
Сума пазыкі пакуль што ня вызначаная, сказаў банкір. Разам з тым
ён адзначыў, што наўрад ці Ашчадны банк будзе адзіным крэдыторам
гэтай угоды.
Раней паведамлялася, што "Нафта Масква" блізкая да дасягненьня
дамоўленасьці зь беларускімі ўладамі аб набыцьці 50% + 1
акцыі "Беларуськалію". Сума ўгоды вынікае з ацэнкі ўсёй
кампаніі на 30 мільярдаў даляраў і можа скласьці 15 мільярдаў даляраў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паабяцаў прадаць "Беларуськалій" за 30 мільярдаў даляраў.