Дэпутаты парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ад Італіі, Польшчы, Літвы і Нямеччыны сабраліся ў Капэнгагене, каб знайсьці агульны падыход для спрыяньня правам чалавека і вяршэнству закону ў Беларусі, дзе апанэнты прэзыдэнта застаюцца ў турме за ўдзел ў дэманстрацыі пасьля сьнежаньскіх выбараў.
"Мы заклікаем улады ў Менску вызваліць усіх палітычных зьняволеных", - сказала Ута Цапф (Нямеччына), старшыня рабочай групы па Беларусі ПА АБСЭ. "Зьняволеньнем апазыцыянэраў і адмовай у выдачы візаў міжнародным экспэртам і праваабаронцам, Менск паказаў, што ён аддае перавагу ізаляцыі перад дэмакратычным дыялёгам. Мы з нецярпеньнем чакаем ад ўладаў зьмены курсу".
Рэзалюцыя, прапанаваная Утай Цапф для разгляду на бліжэйшай сэсіі ПА АБСЭ, накіраваная на "аднаўленьне дыялёгу" зь Менскам і заклікае Беларусь:
Рэзалюцыя будзе прадстаўленая на разгляд сэсіі ПА АБСЭ, якая пачне сваю працу ў Бялградзе 6 ліпеня.

- Вызваліць палітычных вязьняў, затрыманых у сувязі са сьнежаньскай дэманстрацыяй,
- Дазволіць палітычным зьняволеным карыстацца паслугамі адвакатаў, даць ім магчымасьці спаткацца са сваякамі і карыстацца мэдычнай дапамогай,
- Дазволіць доступ у Беларусь незалежных экспэртаў, прызначаных у адпаведнасьці з Маскоўскай працэдурай маніторынгу выкананьня правоў чалавека,
- Распрацаваць закон аб СМІ ў адпаведнасьці з міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны