14 чэрвеня ў Ленінскім судзе Горадні праходзіць судовы працэс над карэспандэнтам «Газэты Выборчай» Андрэем Пачобутам. Судзьдзя — Віталь Ляцко.
19:00 Ігара Банцара пачалі судзіць проста ў пастарунку. Ён запатрабаваў адваката. Суд над Банцарам працягнецца заўтра а 9-й.
16:20 Суд адкладзены да 10 гадзіны раніцы 17 чэрвеня. Пракурор папрасіў час для ўдакладненьня абвінавачаньня. У якасьці экспэртаў па артыкуле Пачобута выступілі два супрацоўнікі мясцовай ідэалягічнай управы Віктар Жалезьняковіч і Павал Скрабко. Адвакат сказаў, што, магчыма, ёсьць пытаньні адносна таго, што ідэолягі даюць экспэртнае заключэньне, але нічога ня можа зрабіць. Ён таксама сказаў, што пракурор рэагуе адмоўна на ўсе хадайніцтвы абароны.
16:10 Суд працягваецца. Нікога з магчымых сьведак абароны ня выклікалі і невядома, ці разглядалі хадайніцтва. Каля будынку суду застаюцца людзі (прыкладна 20-30 чалавек) у асноўным сябры Саюза палякаў. Яны працягваюць пікетаваць будынак суду: сядзяць на ганку, стаяць побач з партрэтамі Пачобута. Зьявіліся новыя «хлопцы ў цывільным» — стаяць з каменнымі тварамі.
Ігара Бальцара, якога затрымалі раніцай да пачатку працэсу, трымаюць у міліцыі для дачы паказаньняў па нейкай крымінальнай справе. Ягоны тэлефон дагэтуль не адказвае.
15:45 Намесьнік кіраўніка апазыцыйнага Саюзу палякаў Мечыслаў Яскевіч так выказаўся наконт закрытага суду над сваім паплечнікам па арганізацыі —журналістам Андрэем Пачобутам:
«Што я хачу сказаць? Першы раз бачу, што суд у такой справе зьяўляенцца закрытым. Што тут: ваенная таямніца ці дзяржаўная здрада? Але ў нас усё можа быць. Чакаем — чым закончыцца гэты суд. Нават не магу сказаць: якія будуць загады зьверху — тое і будзе. У нас суд не вырашае нічога».
15:00 Да суду, дзе пачаўся закрыты працэс над журналістам Андрэем Пачобутам прыйшоў былы палітвязень, адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Аляксандар Васільеў, які пацярпеў за «публічную абразу прэзыдэнта» у 2004 годзе. У Ленінскім судзе Горадні яго пакаралі тэрмінам зьняволеньня.
«Я Андрэя ведаю даўно. Нават неяк, у 2006 годзе зь ім у адной камэры сядзелі. Мы тады, здаецца, перашкодзілі камусьці выбары такія „элеганцкія“ правесьці. Сам працэс — гэта паўтарэньне таго, што было сем гадоў таму: барацьба з іншадумствам. Я ў прынцыпе лічу, што судзіць яго няма за што. Ён тое, што бачыў, тое пісаў. Наша асоба на вышэйшай пасадзе крыўдуе на люстэрка. Хай паглядзіць на сябе — як ён выглядае…»
14:30 Аднавіўся пасьля перапынку працэс над Андрэем Пачобутам. Адвакат не выключае, што вырак абвесьцяць напрыканцы гэтага тыдня.
13:30 Родныя журналіста Андрэя Пачобута — пра закрыты суд
Жонку Андрэя Пачобута Аксану з малым сынам на руках міліцыянт не ўпусьціў у суд.
Аксана Пачобут: «Я спадзявалася, што мяне, тым ня менш, прапусьцяць на гэты працэс, хаця б адну мяне. Я прыйшла з сынам Яраславам (яму адзін год і чатыры месяцы), бо думала, што мяне зь ім усё ж прапусьцяць».
Што сказаў міліцыянт?
Аксана Пачобут: «Што я там ня маю права знаходзіцца, што я павінна выйсьці, што мяне няма ў сьпісе замоўленых. Ён паказвае мне паперу, нібыта гэта сьпіс, памяты з кішэні, без пячаткі, без нічога. Проста набраныя прозьвішчы: там быў пракурор, наш адвакаты і экспэрты з боку абвінавачаньня».
У Аксаны свайго ўнука Яраслава ўзяў Станіслаў Пачобут, бацька журналіста. Бацьку ў суд таксама не пусьцілі, ён сказаў:
«Факт такі, што не пусьцілі, сказалі, што працэс закрыты. Але хто закрывае яго? Сама ўлада судзіць і закрывае працэс».
Станіслаў Пачобут кажа, што судзьдзі ня бачыў, не ўпусьціў унутр міліцыянт:
«Ён сказаў, што працэс закрыты: нельга. Я заканадаўства беларускага ня ведаю, але мне здаецца, што павінна было быць так — суд павінен быў аб’явіць, што працэс закрыты. Тут абсалютна няма незалежнасьці суду».
Бацька Андрэя Пачобута спадар Станіслаў зьвязаў суд з падзеямі 19 сьнежня, зь нежаданьнем дзейнага прэзыдэнта прызнаваць, што ўсё болей людзей яго не падтрымліваюць.
Працэс, які сёньня пачаўся ў Ленінскім судзе Гародні, Станіслаў Пачобут назваў «камэдыйкай». Паводле яго, суду расьпісаныя ўсе ролі і менавіта «камэдыйка» зараз граецца за зачыненымі дзьвярамі суду.
Станіслаў Пачобут сказаў, што быў бы вельмі задаволены, каб уся Гародня была каля суду, але разумее, што яшчэ шмат людзей жывуць па прынцыпе «абы ціха».
Усё ж тым, што каля ста чалавек віталі і падтрымлівалі яго сына, ён вельмі задаволены. «Значыць, у шмат яшчэ каго з гарадзенцаў ёсьць гэтая „бацыла“ дэмакратыі, вольнасьці, польскасьці», — сказаў Станіслаў Пачобут.
13:15 У працэсе аб'яўлены перапынак да 14.30. Калі выводзілі Пачобута, людзі гукалі: «Свабоду Пачобуту!», «Ганьба ўладзе!» Міліцыі ледзь не давялося разганяць прысутных, каб адчыніць браму. Адвакат ад камэнтароў адмовіўся. Але на пытаньне, як ідзе працэс, ён сказаў, што «цяжка назваць, што працэс ідзе нармальна».
Адвакат заявіў хадайніцтва адкласьці працэс, бо не пасьпеў прыехаць літоўскі адвакат. Але суд не задаволіў.
Пачобут трымаецца добра, хаця мае патрэбу ў леках. Сваю віну не прызнае.
12.40 Выканаўца абавязкаў старшыні Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва пра суд над Андрэем Пачобутам:
«Я прывезла дачку ў вёску да бацькоў майго мужа і хацела ехаць на суд над Андрэем Пачобутам. За намі ехала міліцэйская машына. Людзі ў цывільным казалі мне перасесьці і ехаць на допыт у якасьці сьведкі па нейкай справе. Я дагэтуль заблякаваная, гэта машына стаіць дагэтуль ля нашага дому.
Андрэя судзяць за тое, што ён дзейнічаў у Саюзе палякаў. А таксама за тое, што ён у сваіх артыкулах у „Газэце Выборчай“ рэальна прадстаўляў сытуацыю, якая існуе ў Беларусі, гаварыў праўду. І за гэтую праўду яго судзяць. Я вельмі хацела бвыць там ля суду, каб выказаць салідарнасьць і падтрымаць яго жонку Аксану, якую таксама не пусьцілі ў залю суду».
12:20 Кіраўніца СПБ Анжаліка Арэхва па-ранейшаму ў доме сваякоў, дзе яе заблякавалі. Міліцыянты там працягваюць дзяжурыць, яе не выпускаюць. Муж Анжалікі Ігар Банцар быў з раніцы затрыманы каля гарадзенскай кватэры і дагэтуль знаходзіцца ў міліцыі.
12:15 Людзі чакаюць ля будынку суду, сядзяць на прыступках,трымаюць газэты з фотаздымкам Пачобута. Яны спадзяюцца. што ў перапынку нехта выйдзе і зьявіцца нейкая інфармацыя. Некалькі міліцыянтаў назіраюць за прысутнымі. Людзі абураюцца, што працэс закрыты. Яны кажуць, што наогул не разумеюць у чым віна журналіста.
Мілінкевіча і іншых заяўленых ад абароны не выклікалі. Каля суду знаходзіцца прыблізна 50-60 чалавек. Побач стаяць некалькі міліцыянтаў у форме, абапал некалькі групаў мужчын у цывільным. У двары суду стаіць «каробачка» — аўтазак, у якім перавозяць затрыманых. Але пакуль затрыманьняў не было.
12:00 Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі пра судовы працэс над журналістам Пачобутам:
«Адназначна, гэта перасьлед па палітычных матывах. Задача ўладаў — папярэдзіць усіх журналістаў і тых, хто піша ў сацыяльных сетках і на прыватных старонках, што іх матэрыялы вычытваюцца і можа быць пакараны любы, хто крытыкуе сытуацыю, зьвязаную з грамадзкім і палітычным жыцьцём у Беларусі. Гэта паказальны палітычны працэс і ён ня мае нічога агульнага з законным судовым разьбіральніцтвам. Незразумела, на якіх падставах гэты працэс быў зачынены. Можна толькі здагадвацца, што яго зачынілі дзеля таго, каб схаваць вельмі слабую доказную базу, калі яна там наогул ёсьць. Па вялікім рахунку няма за што судзіць Пачобута. Яго,мабыць, судзяць за тое, што ён проста журналіст і проста крытычна ставіцца да сёньняшняй рэчаіснасьці».
11:30 Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна пра суд над журналістам Пачобутам:
«Гэта палітычны працэс. Апошнім разам досьвед мелі беларускія журналісты ў зьвязку з такога кшталту судовымі працэсамі ў 2002 годзе. Калі трое нашых калегаў таксама былі асуджаныя па тых жа артыкулах крымінальнага кодэксу. Больш за ўсё трывожыць тое, што сам працэс ідзе сёньня пры зачыненых дзьвярах. А гэта азначае і яшчэ раз пацьвярджае палітычную зададзенасьць гэтага працэсу. Што ўлады робяць усё, каб інфармацыя не трапляла грамадзкасьці, каб не зрабіць гэты працэс публічным».
11:10 Судовы працэс працягваецца, людзі стаяць з плякатамі. Прыйшлі бацькі Пачобута, якіх у суд таксама не пусьцілі. Яны даюць інтэрвію. З залі суду ніхто на вуліцу не выходзіў, перапынкаў не было.
10:55 Выканаўца абавязкаў старшыні саюзу палякаў Анжаліка Арэхва знаходзіцца ў вёсцы Лапенкі ў доме сваякоў з дачкой. Міліцыянты патрабуюць, каб яна ехала зь імі на допыт па справе журналіста Аляксея Салея, супрацоўніка часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie», які абвешчаны ў вышук і знаходзіцца ў Польшчы. Міліцыянты дзяжураць ля хаты.
10:35 Каталікі каля будынку суду моляцца за вызваленьне Андрэя Пачобута. Яны кажуць, што у сваіх артыкулах Пачобут не вучыў злому, нічога дрэннага не пісаў.
10:25 Да будынку суду прыйшоў прадпрымальнік Аляксандар Васільеў, які сядзеў разам з Мікалаем Аўтуховічам. Міліцыянты правяраюць пасьведчаньні ў людзей, якія сабраліся каля будынку суду.
Фота Сяргея Антусевіча з Facebook
10:20 Прыехаў старшыня руху «За свабоду!» Аляксандар Мілінкевіч. Ён заяўлены адвакатамі ў якасьці сьведкі на працэс. Паводле палітыка,
улады баяцца вольных журналістаў, а ня толькі палітыкаў. Таму ўлады і арганізавалі гэты працэс. Гэта пачатак канца, агонія ўлады. Паводле Мілінкевіча, працэс закрыты, бо няма сапраўдных доказаў віны Пачобута.
10:15 Лідэр Саюзу палякаў Анжэла Арэхва знаходзіцца ў сваякоў у вёсцы Лапенкі, куды яна прывезла дачку, каб пасьля паехаць у суд. Туды прыехалі міліцыянты і патрабуюць, каб яна паехала разам зь імі. Яна адмаўляецца і патрабуе адваката.
10:10 Некаторыя з актывістаў каля будынку суду апранулі чырвоныя майкі з надпісамі па беларуску і па польску «Свабода!», а некаторыя трымаюць спэцвыпуск газэты «Глос з-над Немна», на якім зьмешчаны партрэт Пачобута і загаловак: "Пачобут зь вязьніцы:"Мяне не зламаць". Вокладка каляровая. Некаторыя прысутныя скандуюць ля будынку суда:"Свабоду Пачобуту!«, «Дэмакратыю!».
9:56 На працэс спрабаваў прайсьці консул генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва, але яго не пусьцілі на працэс. Сказалі, што яго няма ў сьпісах.
Польскае консульства накіравала ў суд просьбу прысутнічаць на працэсе над журналістам Андрэем Пачобутам, але яна задаволена не была. Консул Яцэк Даліва, які выконвае абавязкі генконсула РП у Горадні, выйшаў з судовага будынку і паведаміў: «На гэты ліст мы не атрымалі адказу. Мы таксама не атрымалі адказу на тэлефонныя просьбы пра ўдзел, падкрэсьліваю, у характары назіральніка». Фармальнай адмовы не было, але пра немагчымасьць прысутнічаць на працэсе Яцэк Даліва «Даведаўся тут, на жаль, ад прадстаўнікоў правапарадку, а не з вуснаў судзьдзі ці старшыні суду, намесьніка ці памочніка судзьдзі».
Каля ганку суду каля ста грамадзянаў, актывісты, сябры Саюзу палякаў, праваабаронцы.
9:55 Перад будынкам суду стаіць жонка Аксана з сынам Яраславам, якому год і чатыры месяцы. Таксама не пусьцілі бацьку Андрэя Пачобута спадара Станіслава.
9:40 Да будынку суду прыехалі сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў разам зь яе старшынёй Жанай Ліцьвіной. Адвакат Аляксандар Бірылаў сказаў, што абаронцы будуць хадайнічаць, каб працэс быў адкрыты. Жонка абвінавачанага Аксана Пачобут хацела прайсьці на працэс, але яе таксама не пусьцілі. Міліцыянты сказалі, што яе няма ў сьпісах. У будынак суду прапускаюць толькі людзей на іншыя працэсы.
9:05 Каля Ленінскага раённага суда Горадні сабралася некалькі дзесяткаў чалавек. Міліцыянты сказалі, што працэс над Андрэем Пачобутам будзе закрыты, яны нікога не прапускаюць у будынак суду. Не пускаюць таксама і журналістаў. Сёньня раніцай міліцыянты затрымалі журналіста з Саюзу палякаў, калегу Андрэя Пачобута, Ігара Банцара. Ён зьбіраўся ехаць на суд.
Пачобута абвінавацілі ў паклёпе і абразе кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах у «Газэце Выборчай», у калёнцы Пачобута на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у LiveJournal.
Журналісту выстаўлена абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368, частка 1 — «абраза» і 367, частка 1 — «паклёп» адносна прэзыдэнта. Па першым зь іх прадугледжана пакараньне да двух гадоў зьняволеньня, па другім — ад двух да чатырох гадоў.
Паседжаньне суду будзе закрытым. На яго ня змогуць трапіць нават сваякі падсуднага. Пра закрытасьць працэсу хадайнічала абласная пракуратура. Калегі Пачобута, сябры Саюза палякаў, непрызнаванага ўладамі Беларусі, а таксама знаёмыя журналіста зьбіраюцца чакаць вынікаў каля будынка суда.
У мінулыя гады па абвінавачваньні ў абразе прэзыдэнта да розных тэрмінаў зьняволеньня і абмежаваньня волі былі асуджаныя лідэры прадпрымальніцкага руху Валер Леванеўскі і Аляксандар Васільеў, палітык Андрэй Клімаў, журналіст і палітык Віктар Івашкевіч, журналісты Павал Мажэйка і Мікола Маркевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, актывіст рабочага руху Мікалай Разумаў. Спрабавалі прыцягнуць да адказнасьці паводле адпаведнага артыкулу пісьменьніка Ўладзімера Падгола, параваабаронцу Аксану Новікаву.
Андрэй Пачобут. Партрэт на фоне кратаў
Аксана Пачобут: «Андрэй кажа, каб ня слухала аптымістаў і чакала 4 гады»
Андрэй Пачобут: «Калі ты лічыш, што робіш правільна, тады ты й не баісься»
Анджэй Пачобут: Чалавек ня проста мячык, якім можа футболіць КДБ

Your browser doesn’t support HTML5

Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут
Андрэй Пачобут нарадзіўся 16 красавіка 1973 года ў мястэчку Вялікай Бераставіцы, журналіст, актывіст Саюзу палякаў Беларусі.
Працаваў у гарадзенскіх газэтах «Пагоня», «Дзень», «Мясцовы час», «Глос з-над Нёмна», быў карэспандэнтам незалежнай газэты «Народная воля». Займаў пасаду галоўнага рэдактара «Magazynu Polskiego na uchodźstwie» — часопісу СПБ.
З 2006 году зьяўляецца карэспандэнтам на Беларусі буйнога польскага выданьня «Газэта выборча».
Зьяўляецца сябрам Саюзу палякаў Беларусі, выступаў за незалежнасьць грамадзкага аб'яднаньня ад уладаў, але ў межах беларускага заканадаўства. Займае пасаду кіраўніка Галоўнай рады СПБ, непрызнаванай беларускімі ўладамі.
Жыве ў Горадні, жанаты, мае дачку і сына.
За грамадзка-палітычную і журналісцкую дзейнасьць быў неаднаразова пакараны штрафамі і адміністрацыйнымі арыштамі.
18 сакавіка 2011 гарадзенская абласная пракуратура пачала супраць Андрэя Пачобута крымінальную справу за абразу прэзыдэнта Беларусі. 6 красавіка Андрэй Пачобут быў затрыманы, калі накіроўваўся ў Менск для ўдзелу ў тэлемосьце з прадстаўнікамі Эўрапейскага парлямэнту. Першапачаткова быў затрыманы на 72 гадзіны, аднак пазьней быў узяты пад варту на два месяцы. Супраць яго была пачата яшчэ адна крымінальная справа — за паклёп на Аляксандра Лукашэнку.